Тына Тэрнэр

амэрыканская сьпявачка From Wikipedia, the free encyclopedia

Тына Тэрнэр
Remove ads

Тына Тэрнэр (па-ангельску: Tina Turner), пры нараджэньні Ганна Мэй Балак (па-ангельску: Anna Mae Bullock); 26 лістапада 1939, Натбуш, штат Тэнэсі, ЗША — 24 траўня 2023[12][13]) — амэрыканская і швайцарская сьпявачка, аўтарка песень, акторка і танцорка. Уладальніца васьмі прэміяў Грэмі. За свой артыстызм, тэмпэрамэнт і сцэнічную экспрэсіўнасьць мела тытул «Каралева рок-н-ролу»[14][15]. Тына ўваходзіць у дзясятку найлепшых танцорак сьвету. Часопіс «Rolling Stone» назваў яе найвялікшай сьпявачкай сучаснасьці.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Дзяцінства

Ганна Мэй Балак нарадзілася 26 лістапада 1939 году ў невялікім мястэчку Натбуш, штат Тэнэсі, у сям’і Зэльмы (народжанай Кюры), рабочай заводу, і Флойда Рычарда Балака, баптысцкага дыякана, фэрмэра і рабочага заводу. Балак наведвала школу Флэг Груў у акрузе Гэйўуд. Ганна і ейная старэйшая сястра, Ален, выхоўваліся сваёй бабуляй пасьля таго, як іх бацькі разьвяліся, калі Ганьне было 10. Ганна заставалася ў Натбушы да сьмерці сваёй бабулі. У 16-гадовым узросьце яна з маці і сястрой пераехала ў горад Сэнт-Луіс.

Таксама Тына Тэрнэр вядомая акторка і танцорка. У 1986 годзе на галівудзкай Алеі славы зьявілася прысьвечаная ёй зорка.

Remove ads

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

  • Tina Turns the Country On!, 1974
  • Acid Queen, 1975
  • Rough, 1978
  • Love Explosion, 1979
  • Private Dancer, 1984
  • Break Every Rule, 1986
  • Foreign Affair, 1989
  • Wildest Dreams, 1996
  • Twenty Four Seven, 1999

Канцэртныя альбомы

Саўндтрэкі

  • Mad Max Beyond Thunderdome, 1985
  • What’s Love Got to Do with It, 1993

Зборнікі найлепшых песень

  • Simply the Best, 1991
  • All the Best, 2004

Сынглы

Сынглы, якія патрапілі ў Top 10 у амэрыканскіх і брытанскіх чартах:

  • «River Deep — Mountain High»
  • «Proud Mary»
  • «Nutbush City Limits»
  • «Let’s Stay Together»
  • «What’s Love Got to Do With It»
  • «Better Be Good to Me»
  • «Private Dancer»
  • «We Don’t Need Another Hero»
  • «Typical Male»
  • «The Best»
  • «I Don’t Wanna Lose You»
  • «It Takes Two»
  • «I Don’t Wanna Fight»
  • «GoldenEye»
  • «When the Heartache Is Over»
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads