Станіслаў Чупурна

(пам. 1411) маршалак земскі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Станіслаў Чупурна (? — 1411) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, першы маршалак земскі (1407[1]).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Відаць, валодаў Табарышкамі каля Салечнікаў (у крыжацкім помніку «Паведамленьні аб літоўскіх дарогах» упамінаецца Czapornedorff паміж Рудамінай і Салечнікамі, ля ракі Мерачы)[2][3].

Remove ads

Імя

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Czupurna et Mylone marschalcis curie nostre (2 лютага 1395 году)[4]; Czupornen marschalk (23 красавіка 1398 году)[5]; Czapurne, hofemarschalk des vorgenanten fursten und herren Allexandri[6], Czapurno, marscbalcus curiae supradicti domini Alexandri ducis[7] (12 кастрычніка 1398 году); Czhwpurna marschalco (18 студзеня 1401 году)[8]; Czupurna (17 жніўня 1404 году)[9]; Stanislao alias Czupurna terre Lithwanie marschalcis (13 студзеня 1407 году)[10]; Czupurna nostro curiae marsalco (25 студзеня 1408 году)[11]; Stanislao alias Czupurna (23 траўня 1409 году)[12]; Stanislao alias Czupurna nostre curie marschalko (16 лютага 1410 году)[13]; Stanczslaw andirs Czupurna (26 траўня 1410 году)[14]; Stanislaus dictus Czvpvrna (6 сьнежня 1410 году)[15]; Stanislai alias Czupurna marschalci terre Lituanie (1 лютага 1411 году)[16].

Remove ads

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду. Упершыню ўпамінаецца ў данацыі вялікага князя Вітаўта Віленскай катэдры ад 1395 году. Відаць, быў блізкім сябрам Вітаўта.

12 кастрычніка 1398 году падпісаў Салінскі мір з крыжакамі. Быў адным з аўтараў Віленска-Радамскай уніі (1401 год). У 1407 годзе ўпамінаецца як маршалак земскі. У 1410 годзе ў сваім Салечніцкім маёнтку (in Solcznik in curia nostra) выдаў данацыйны дакумэнт віленскім францішканам[2]. Браў удзел у падпісаньні Торунскага міру (1411 год).

Remove ads

Мова і культура

У сваёй лацінскай грамаце ад 1410 году ўжыў «народны» тэрмін «устаўнае» (dictam stawne)[17]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[18].

Змацаваў дакумэнт Вітаўта для Тэўтонскага ордэну ад 14 кастрычніка 1398 году пячацьцю з рускім надпісам[19][20]:

ЧОПУРНО • РОДИМОВИЧА

Да дакумэнту ад 26 траўня 1410 году прывесіў пячаць зь іншым надпісам[21]:

+ ЧОПУРНА РОДИМОВИЧ П

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads