Чырвоная Слабада (Маласавінскі сельсавет)

вёска ў Маласавінскім сельсавеце Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чырво́ная Слабада́[2]вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Маласавінскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Вёска Чырвоная Слабада ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага вядома як Дурная Слабада з XVIII стагодзьдзя ва уласнасьці Касьцёла Найсьвяцейшай Тройцы і кляштара трынітарыяў у Воршы, маёнтак Расасна.[3]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году Чырвоная Слабада ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1772 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22 сакавіка 1777 году да 10 студзеня 1778 году ў складзе Аршанскага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва, 10 студзеня 1778 — 12 сьнежня 1796). З 12 сьнежня 1796 па 27 лютага 1802 году Аршанскім павеце Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 году Чырвоная Слабада ў Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні.

26 сьнежня 1861 году мястэчка Горкі перавялі ў стан павятовага гораду і ўтварылі з частак Аршанскага, Магілёўскага і скасаванага Копыскага паветаў Горацкі павет. Чырвоная Слабада апынулася ў складзе Дубровенскай воласьці Горацкага павету.[4]

У 1910 годзе сяляне валодалі 308 дзесяцінамі зямлі, царква — 45 дзесяцінамі зямлі. Князь Яўген Адольф Любамірскі[5][a] валодаў 320 дзесяцінамі зямлі і карчмой (Карчма Дурная) на старым шляху з Воршы ў Смаленск.[6] Два разы на год ладзіліся кірмашы.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 122 чалавекі[7]. 1897 год — 37 дамоў, 256 чалавек.
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — Сяло: 60 дамоў, 176 мужчын, 174 жанчыны; Карчма Дурная: 1 дом, 3 мужчыны, 2 жанчыны [6]; 1999 год — 46 чалавек.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 20 чалавек;

Страчаная спадчына

Заўвагі

  1. Яўген Адольф Любамірскі (17.06.1825, Дуброўна — 15.09.1911, Крушына, Сылескае ваяводзтва, Польшча; па-польску: Eugeniusz Adolf ks. Lubomirski z Lubomierza h. Drużyna) сын князя Яўгена Любамірскага(13.09.1789 — 1834; па-польску: Eugeniusz ks. Lubomirski z Lubomierza h. Drużyna), унук князя Францішка Ксаверыя Любамірскага (1747—1819, Дуброўна; па-польску: Franciszek Ksawery Lubomirski). Першы шлюб (04.05.1850, Варшава) з дачкой Канстанціна Любамірскага Крыстынай Любамірскай (28.11.1825 — 06.11.1851; па-польску: Krystyna ks. Lubomirska z Lubomierza h. Drużyna). Другі шлюб (05.06.1859, Варшава) з графіняй Ружай Замойскай (29.07.1836 — 12.10.1915 Вільня; па-польску: Róża hr. Zamoyska z Zamościa h. Jelita)
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads