Чырвоны Сьвет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чырво́ны Сьвет[1] (таксама Кра́сны Сьвет[1]) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Гусявіцкага сельсавету.
Remove ads
Разьмяшчэньне
За 13 км на поўдзень ад Буда-Кашалёва, 35 км ад Гомелю, 5 км ад чыгуначнага разьезду Радзеева (на лініі Жлобін — Гомель).
Зносіны па дарозе прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы. Забудова складаецца зь дзьвюх кароткіх, амаль паралельных паміж сабой шырокіх вуліцаў, забудаваных аднабакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Мінулае
Заснавана ў пачатку 20 стагодзьдзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе ва Ўваравіцкім раёне Гомельскай акругі. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе экспэрымэнтальнай базы «Пянчын» (цэнтар — вёска Пянчын).
Насельніцтва
- 1926 год — 13 двароў, 111 жыхароў
- 1959 год — 202 жыхары (паводле перапісу)
- 1999 год — 84 жыхары
- 2004 год — 37 гаспадарак, 69 жыхароў
- 2010 год — 60 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads