Шклянцы
вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шкля́нцы[1] — вёска ў Беларусі, каля вытокаў ракі Вяльлі. Уваходзіць у склад Бярозкаўскага сельсавету Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці.
Шклянцы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася драўляная царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст., спалены за савецкім часам.
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Шклянцы ўпамінаюцца ў XVIII стагодзьдзі як мястэчка Менскага павету Менскага ваяводзтва. У гэты час тут збудавалі царкву.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Шклянцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні. У 1836 годзе маёнтак перайшоў у валоданьне Стаброўскіх. На 1890 год у мястэчку Шклянцах было да 10 двароў, у аднайменнай вёсцы — 8[2].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Шклянцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шклянцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[3]. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 1930-я гады тутэйшую царкву спалілі.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1890 год — 89 муж.
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 80 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 30 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Кропельніца архаічнай формы
- Каменны крыж
Страчаная спадчына
- Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (XVIII ст.)
- Сядзіба
Галерэя
- Краявіды Шклянцаў
- Месца былой царквы
- Кропельніца архаічнай формы
- Каменны крыж
- Вуліца
Асобы
- Павал Барздыка (нар. 1929) — беларускі мастак
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads