| Дата |
Горад |
Надаўца |
Правы |
| 5 траўня 1228 |
Ценя |
Уладзіслаў III Лясканогі |
Прывілей зь Цені для Малой Польшчы: пацьверджаньне фэадальнага падзелу; першы вядомы земскі прывілей для польскага рыцарства — захаваньне правоў слушных і годных ад рады біскупаў і баронаў… выключаючы ўціскі і неналежныя падаткі. |
| 1 верасьня 1291 |
Лютамішль |
Вацлаў II |
Прывілей лютамыскі для Малой Польшчы: кіраўніцтва для жыхароў гораду; аплата для рыцараў; ненакладаньне новых падаткаў. |
| 1355 |
Буда |
Людвік I Вялікі |
Прывілей будзінскі — за прызнаньне ў якасьці спадкаемцы: адмена стану; ўзнагароджаньне для замежных экспэдыцый. |
17 верасьня 1374 (1381 для духоўных) |
Кошыцэ |
Людвік I Вялікі |
Прывілей кошыцкі — умацаваньне пазыцыі шляхты; азначэньне галасоў шляхты; прызначэньне максымальнага падатку 2 гроша з поля; кароль абавязваўся выкупаць шляхту зь няволі; пастаноўлена, што ўрад ня будзе складацца з чужынцаў. наўзамен на гэта адна зь яго дачок павінна была засядаць на польскім троне. |
| 1387 |
Вільня |
Уладыслаў II Ягайла |
Для каталіцкіх баяраў Літвы: гарантыя спадчыннай уласнасьці на зямлю; вызваленьне ад асабістых каралеўскіх павіннасьцяў. |
| 1388 |
Пётркаў |
Уладыслаў II Ягайла |
Пацьвярджэньне папярэдніх ; 3 грыўны за адыход у выправе загранічнай. |
| 23 ліпеня 1422 |
Чэрвінск |
Уладыслаў II Ягайла |
Прывілей чэрвінскі — за ўдзел у вайне з крыжакамі: недатыкальнасьць маёмасьці без судовага выраку; кароль ня можа біць манэты бяз згоды каралеўскай рады; суды судзяць паводле пісьмовага права; ніхто ня будзе сядзець адначасова старастай і судзьдзёў земскім (падзел выканаўчай і судовай уладаў). |
| 28 кастрычніка 1423 |
Варта |
Уладыслаў II Ягайла |
Статут варцкі — за трон для патомкаў: шляхта магля зьняць «наравістых і бескарысных» солтысаў; абмежаваньне суходу сялянаў зь зямлі; таксы ваяводзкія — цэны рамесьніцкіх прадуктаў ўсталёўваліся ваяводай. |
4 сакавіка 1430 i 9 студзеня 1433 (25 красавіка 1425) |
Едльня і Кракаў (Брэст Куяўскі) |
Уладыслаў II Ягайла |
Прывілей едльнска-кракаўскі — меў на мэце прадаўжэньне панаваньня дынастыі Ягелонаў у Рэчы Паспалітай: асабістая недатыкальнасьць без выраку суда (neminem captivabimus nisi iure victum); польскае права на землі рускія; толькі шляхціц мог стаць царкоўным саноўнікам; (першапачаткова кароль не прыняў брэсцкі прывілей). |
| 1454 |
Цэрэквіца |
Казімер IV Ягелончык |
Прывілей цэрэквіцкі. За ўдзел шляхты ў вайне трынаццацігадовай вайне для Вялікай Польшчы: нескліканьне паспалітага рушэньня, не накладаньне новых падаткаў і новых правоў бяз згоды сэймікаў; павелічэньне кары за ўцёкі зь вёскі; санкцыянаваньне прагматыкі дзяржаўных зямельных судоў; ануляваны. |
| 1454 |
Нешава |
Казімер IV Ягелончык |
разам з папярэднім гэта Прывілей цэреквіцка-няшаўскі — За ўдзел шляхты ў вайне трынаццацігадовай вайне для Вялікай Польшчы (12 лістапада) і Малой Польшчы (11-12 лістапада): нескліканьне паспалітага рушэньня, е накладаньне новых падаткаў і новых правоў бяз згоды сэймікаў; павелічэньне кары за ўцёкі зь вёскі. |
| 1456 |
Корчын |
Казімер IV Ягелончык |
Магчымасьці дадзенай зямлі мець голас у справе лёсу той зямлі. |
| 27 літага 1493 |
Пётркаў |
Ян I Ольбрахт |
Узмацненьне кары адносна злачынцаў; забароны ўмяшальніцтва касьцёлу ў сьвецкія суды; двухпалатны сэйм; селянін мог сысьці зь вёскі толькі пасьля выкананьня ўсіх павіннасьцяў адносна пана; пацьверджаньне ўсіх прывілеяў. |
| 26 траўня 1496 |
Пётркаў |
Ян I Ольбрахт |
прывілей пётркоўскі з 1496 году — за ўдзел шляхты ў выправе на Малдавію: адсутнасьць мыты на тавары для сябе ці сваіх прамысловых тавараў; толькі адзін селянін мог сысьці зь вёску на працягу году; забарона купляць зямлю гараджанам; таксы ваяводзкія на гарадзкія тавары. |
| 25 кастрычніка 1501 |
Мельнік |
Аляксандар Ягелончык |
Прывілей мельніцкі — уся ўлада ў руках сэнатараў, кароль толькі старшыня Сэнату; не выкананьне каралём пастановаў сэнату вяло да пазбаўленьня манарха пасады. |
| 1504 |
Пётркаў |
Аляксандар Ягелончык |
кантроль сэнату і сэйму над надаваньнем кароны; акрэсьліваньне арганізацыі і кампэтэнцыі найвышэйшага пасад каронных і дворскіх, так званых міністраў (маршалкаў, падскарбіяў і канцлераў); забарона наданьня дзьвух і больш пасадаў. |
| 1505 |
Радам |
Аляксандар Ягелончык |
Канстытуцыя nihil novi (нічога новага) — новыя законы толькі са згоды сэнату; ануляваньне прывілею 1501 году; гарантыя свабоднага выбару судовых ураднікаў; непадпарадкаваньне сьвецкіх спраў пад духоўны трыбунал; забарона ўводу мыт прыватных. |
| 1518 |
Торунь |
Жыгімонт I Стары |
Кароль адрокся судзіць справы паміж панамі сьвецкімі і духавенствам, ды іх падданнымі. |
| 1520 |
Быдгашч |
Жыгімонт I Стары |
Адносна вайны з Ордэнам: паншчына мінімум адзін дзень у тыдзень; свабода суднаходзтва па Вісьле; абмежаваньне правоў гарадзкіх судоў, калі справа тычыцца шляхціца. |
| 1538 |
|
Жыгімонт I Стары |
Забарона каралю звальняць шляхту з ураду. |