Эдгар Аляхновіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эдгар Аляхновіч (нар. 17 траўня 1987 году) — беларускі футбаліст і трэнэр. Працуе галоўным трэнэрам дублюючага складу берасьцейскага «Дынама». У 2013—2014 гадах правёў 15 матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі, у якіх забіў 1 гол.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец берасьцейскага СДЮШАР-5, па заканчэньні якой, аднак, Эдгара адмовіліся браць у дубль мясцовага «Дынама». Таму ён паступіў у ВНУ на праграміста. Але празь некаторы час ўсё ж такі далучыўся да дублю берасьцейскае каманды. У 2007 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе, а на наступны год быў ужо трывалым гульцом асноўнага складу «Дынама». У сьнежні 2009 году стаў гульцом барысаўскага БАТЭ. У складзе БАТЭ пачаў выступаць на пазыцыі апорнага паўабаронцы, але нярэдка далучаўся да нападаў сваёй каманды, забіў даволі шмат галоў стрэламі здалёк.
У сэзоне 2013 году Эдгар, які да таго гуляў выключна паўабаронцу, пачаў выкарыстоўвацца на пазыцыі правага абаронцы. У выніку амаль увесь сэзон правёў на гэтай пазыцыі, толькі зрэдку выступаючы ў апорнай зоне. У ліпені 2013 году падоўжыў кантракт з БАТЭ да 2016 году[5]. У сэзоне 2014 году, па вяртаньні ў каманду Анры Хагуша, страціў месца правага абаронцы. У пачатку сэзону звычайна толькі выходзіў на замену, але ўлетку пачаў зьяўляцца ў пачатковым складзе ў апорнай зоне. Зь верасня, аднак, зноў пачаў толькі быць гульцом ратацыі. У канцы сэзону 2014 году вярнуўся на пазыцыю правага абаронцы. У сэзоне 2015 году страціў месца ў асноўным складзе ды пачаў зьяўляцца на полі эпізадычна. У студзені 2016 году падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[6]. У чэмпіянаце 2016 году правёў усяго 5 матчаў за асноўную каманду, пасьля чаго быў пераведзены ў дубль.
У студзені 2017 году перайшоў да складу салігорскага «Шахцёра»[7]. У складзе салігарчанаў замацаваўся ў якасьці асноўнага апорнага паўабаронцы. У студзені 2018 году зьявілася інфармацыя, што Аляхновіч можа пакінуць «Шахцёр», пазьней футбаліст ня трапіў на замежны збор каманды[8]. У лютым 2018 году на правах арэнды стаў гульцом жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[9], дзе быў футбалістам першай адзінаццатцы. У сьнежні 2018 году вярнуўся з арэнды ў «Шахцёр»[10], але неўзабаве пакінуў салігорскі клюб па заканчэньні кантракта[11].
У студзені 2019 году быў аб’яўлены гульцом менскага «Дынама»[12]. У сэзоне 2019 году шмат прапусьціў праз траўмы. Пазьней вярнуўся на гульнявую пляцоўку і быў трывалым гульцом асноўнага складу, а таксама капітанам каманды. У сьнежні 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Дынама»[13]. З студзеня 2021 году трэнаваўся зь берасьцейскага «Дынама» і ў лютым склаў з клюбам дамову[14]. Замацаваўся ў пачатковым складзе каманды і стаў ейным капітанам. У лютым 2022 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[15]. У сьнежні 2022 году падпісаў новы кантракт з «Дынама» да канца 2024 году[16]. У лютым 2025 году стала вядома, што паўабаронца скончыў кар’еру і стаў галоўным трэнэрам дублюючага складу клюбу[17][18].
Міжнародная
21 сакавіка 2013 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ярданіі.
Remove ads
Узнагароды
- БАТЭ
- Чэмпіён Беларусі: 2010, 2011, 2012, 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2010
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2010, 2011, 2013, 2014
- «Шахцёр»
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2017
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads