Эйман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эйман (Айман), Эйхман — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Эйман або Айман, Эйхман або Айхман (Eimann, Eichmann) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйгінт, Эймунт; германскія імёны Eygerd, Eigint, Eymunt) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[2], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[3], германскага man 'чалавек'[4].

У Прусіі бытавала імя Эйман: Eyman (1387 год)[5]. У 1632 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Fabianus Ehmannus, Mariaeburgensis Borussus[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ивашъко Еймановичъ, дворанинъ господарски (1 траўня 1528 году)[7]; Sylwester Ejmonowicz (1833 год)[8]; Rozalia Ajmanowicz (1846 год)[9].

Remove ads

Носьбіты

Эймановічы (Ejmanowicz) — прыгонныя зь вёскі Компаў (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[10].

Эйхманы (Ejchman) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[11].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads