Эйгерд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эйгерд (Эйгард, Э́йгірд, Эгерд, Айгірд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Эйгерд, Эйгард або Айгард (Eygerðr, Eygerd[1], Eigardus[a][2], Eygardus[b][3], Eigaard[4], Aigardus[5]) — імя германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгінт, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eigint, Eimann, Eymunt) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[7], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[8]. Такім парадкам, імя Эйгерд азначае «лязо аховы»[9].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Эйгерд (Ejgerd, Ejgierd) і Эйгерт (Ejgierdt)[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: terram quondam desertam dictam Eygerdzyszki (1510 год)[11]; бояре ковеньские… Мартина Айкгирдовича (15 студзеня 1524 году)[12]; Янъ Екгирдовичъ (1528 год)[13]; Миколаи Еикгирдовичъ (1565 год)[14]; Яронимъ Ейкгирдовичъ… Янъ Гришковичъ Ейкгирдовичъ… Стась Ейкгирдовичъ[15], Родъ Ейкгирдовичовъ[16] (1567 год); земяном повету ковенского… з роду Еикгирдовичов з Ворлова Юр’ю Петровичу, Павлу Якубовичу, Петру Павловичу, Юр’ю Яновичу, Матею а Павлу Яновичомъ, Андрею Юшкевичу, Янушу, Якубу Юшкевичу, Баню Миковичу, Мартину Павловичу, Шимку Петрашковичу (15 верасьня 1568 году)[17]; Maciey Eygordowycz (1570 год)[18]; famatus Lucas Eggierth (1581 год)[19]; pana Mikolaia Hrehoriewicza Eygirda (24 верасьня 1585 году)[20]; Reinholdus Eggardt, Caunensis Littvanus (1598 год)[21]; Dorotą Eggertowną (XVI ст.)[22]; Reinholdus Eggert, Lithuanus (1610 год)[23]; Mikolay Eygierd (1617 год)[24][25]; Jan Mikołajewicz Eigird (1621 год)[26]; Jan Eygert (8 лістапада 1632 году)[27]; Cristoph. ab Eÿgerd (1655 год)[28]; Michał Eigierd (20 кастрычніка 1655 году)[29]; Jej Mci Pani Giertruda Łodziańska Eygirdowa na miejscu P. Stanisława Eygierda (1690 год)[30]; Elisabet Eggiertowna (XVII ст.)[31]; Matrhias Petrus Eygierd (1726 год)[32]; y Jakuba Egierta… Jakubem Egiertem (28 траўня 1729 году)[33]; Eygierdance (1744 год)[34]; Michał Eygierd (1764 год)[35]; Kazimierz Eygiert (7 лістапада 1765 году)[36]; Parafia Rakowska… JP. Eygierd (1775 год)[37]; Kasper Eygiert x, Maciej Eygiert x (21 жніўня 1780 году)[38]; Piotr Eygiert… Kazimierz Eygiert… Kazimierz Eygiert (5 лютага 1781 году)[39]; pustosz Ejgerdyszki (1782—1783 гады)[40]; Mateusz Eygiert x, Kazimierz Eygiert x, Jerzy Eygiert x, Maciej Eygiert x[41], Michał Eygiert[42] (9 лютага 1791 году); Ignacy Eygirtt (1800 год)[43]; Józef Ejgerd (1898 год)[44]; Ejgirdowa Marija z Sieniewiczów (29 сакавіка 1902 году)[45].

Remove ads

Носьбіты

Эгерды (Egerdt, Eggert, Egerd) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[50].

Эйгерды (Ejgierd, Ejgird[50]) гербу Абданк зьменены — літоўскі шляхецкі род.

Эйгерты, Эгерды, Эгерты, Адынцы-Эйгірды, Чычыны-Эйгірды, Шокалі-Эйгірды[51], Эйгірды-Залескія[52], Эйгірды-Пятровічы[53] — літоўскія шляхецкія роды.

Ольгерды-Эйгерды (Olgierd-Ejgierd) гербу Пагоня Літоўская — літоўскі шляхецкі род[54].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Каронава або Эйгердзішкі каля Кейданаў[55].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Эйгерды, на гістарычнай УпіччынеЭйгердышкі.

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Eigardus de Numburg (1385 год)
  2. domnus Eygardus, professus Templi Mariae (1500—1535 гады)

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads