Эймант

мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эймант (Эймунд, Эймунт, Эйманд, Эмант), Аймонт (Аймунт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Аймунд, Эймунд або Эймунт, пазьней Аймонт (Aimundus[1], Eymundr[2], Eimunt, Eymunt, Eymond[3], Eimond[4], Aimont[5], Aymont[6][7]) — імя германскага паходжаньня[8]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйгінт, Эйман; германскія імёны Eygerd, Eigint, Eimann) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[9], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[10] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[11]. Такім парадкам, імя Эймонт азначае «гарлівае лязо»[12].

Адпаведнасьць імя Аймант германскаму імю Agimund (Ekkimunt) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[13]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[14].

У Прусіі бытавала імя Эймант: Eymant (1392, 1399 і 1409 гады)[15].

У Польшчы ў 1647 годзе адзначалася прозьвішча Eymundo[16].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Эйманд (Ejmond), Эймант (Ejmont, Eymont, Eymontt)[17] і Эймунт (Eymunt)[18].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Eymunten dorfe (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[19]; Eymund (26 траўня 1390 году)[20]; людеи наших чотыри службы у Жижморском повете на имя Наруша Еимонтовича (8 верасьня 1511 году)[21]; Воитешко Еимонтович (1536—1537 гады)[22]; земяном повету ковенского… з роду Емонтовичов от Каплицы Андрею Матеевичу, Лукашу Амброжевичу, Петру Мицковичу, Миколаю а Лукашу Балтромеевичомъ (15 верасьня 1568 году)[23]; Янушко, Петръ а Воитех Еимонътовичы (10 чэрвеня 1594 году)[24]; Simon Eymuntowicz (1602—1615 гады)[25]; Stanisław Ejmontowicz (1621 год)[26]; Eymundo Casimirus Thomae (1647 год)[27]; Jozeph Eymont[28], Jozefch [s] Eymont[29] (20 кастрычніка 1655 году); Eymuntowicz (1671—1681 гады)[30]; Mikołaj Ejmont[31], Bartłomiej Ejmont[32], Ród Eymuntów… Jan i Stanisław Eymontowie[33], Kazimierz Eymont[34], Jan Eymunt[35], Krzystof Eymont[36], Mateusz Eymont[37] (1690 год); Casimirus Eymąt (1702 год)[38]; Tomasz Ejmunt… Piotr Ejmunt… Jerzy Ejmunt… Józef Ejmunt (1784 год)[39]; Józef Eymond (1798 год)[40]; pater Aegidius Eymontt (27 красавіка 1809 году)[41]; Marianna Eymontowicz (1835 год)[42].

Remove ads

Носьбіты

Эйманты (Ejmont) гербу Ястрабец, Эймунтовічы (Ejmuntowicz) і Эймантовічы (Ejmontowicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Віленскага[45] і Троцкага паветаў[46].

Эйманты — літоўскі шляхецкі род зь Сьвянцянаў[47].

Эймунтовічы (Аймунтовічы) — літоўскі шляхецкі род[48].

Эймант (Ejmont) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[49].

На гістарычнай Вількаміршчыне існуе вёска Эймонцішкі.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads