Энтані Дэвіс

баскетбаліст ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Энтані Дэвіс
Remove ads

Энтані Мэршан Дэвіс-малодшы (па-ангельску: Anthony Marshon Davis Jr.; 11 сакавіка 2993 году) — амэрыканскі прафэсійны баскетбаліст, які выступае за «Далас Мавэрыкс» у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Гуляе на пазыцыях цэнтральнага і цяжкога форварда. Дэвіс ёсьць дзесяціразовым удзельнікам Матчу ўсіх зорак НБА і ўваходзіў у чатыры першыя каманды НБА і пяць камандаў усіх абаронцаў НБА. У сваім першым сэзоне з «Лэйкерз» здабыў тытул пераможцы НБА 2020 году. У 2021 годзе быў улучаны ў зборную НБА да 75-годзьдзя[3]. Дэвіс зважаецца адным з найвялікшых форвардаў усіх часоў[4][5][6][7].

Хуткія факты Клюбная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Пачаў займацца баскетболам у камандзе Чартэрнай школы Пэрспэктывы ў Чыкага. Школа спаборнічала ў слабай лізе, таму спачатку аніхто з скаўтаў не зьвяртаў увагі на Дэвіса. Аднак пазьней яго пачалі лічыць адным з самых таленавітых баскетбалістаў свайго веку, і практычна ўсе самыя папулярныя скаўцкія рэсурсы ўлучылі яго першыя месцы ў свае сьпісы самых пэрспэктыўных гульцоў ЗША. Гулец у 2011—2012 гадах правёў сэзон у студэнцкай лізе, абараняючы колеры Кентукійскага каледжу.

У 2012 годзе ён быў абраны ў першым раўндзе драфту НБА пад першым нумарам клюбам «Нью-Арлеан Горнэтс»[8]. 1 лістапада ён запачаткаваў выступы ў НБА ў матчы супраць «Сан-Антоніё Спэрз», у якім набраў 21 пункт. У сваёй другой гульні 9 лістапада аформіў свой першы дабл-дабл з 23 пунктамі і 11 падборамі супраць «Шарлот Бобкэтс». Узімку 2013 году ўзяў удзел у матчы пачаткоўцаў на Ўік-эндзе ўсіх зорак[9]. 9 сакавіка ў гульні супраць «Мэмфіс Грызьліз» зрабіў 18 падбораў, што стала ягоным рэкордам на той момант. 10 красавіка баскетбаліст атрымаў траўму ў выніку сутыкненьня з Маркусам Торнтанам з «Сакрамэнта Кінгс» і выбыў да сканчэньня сэзону[10].

Thumb
У складзе «Нью-Арлеан Пэліканз» у 2017 годзе.

У наступным сэзоне ягоная каманда зьмяніла назву на «Нью-Арлеан Пэліканз», а гулец 8 лістапада 2013 году ў гульні супраць «Лос-Анджэлес Лэйкерз» зарабіў рэкордныя 32 пункты і зрабіў 12 падбораў і 6 блёк-шотаў. У лютым Дэвіс браў удзел у Матчы ўсіх зорак НБА[11], а 14 сакавіка ў сустрэчы з «Портлэнд Трэйл Блэйзэрз» ён пераўзвысіў свой папярэдні рэкорд, назьбіраўшы за матч 36 пунктаў. 16 сакавіка, у наступнай гульні сэзону, зарабіў 40 пунктаў і зрабіў 21 падбораў у пераможным матчы над «Бостан Сэлтыкс». Але зноў як і ў папярэдні раз праз пашкоджаньні датэрмінова скончыў сэзон. У новым сэзоне 22 лістапада ў матчы супраць «Юты Джаз» бакетбаліст зарабіў 43 пункты, што на той момант сталася ягоным максымумам у кар’еры. У тым жа сэзоне Дэвіс стаў гульцом з найбольшай колькасьцю блёк-шотаў у гісторыі франшызы, давёўшы іхны лік да 437. 21 лютага 2016 году ўсталяваў рэкорд франшызы, назьбіраўшы 59 пунктаў і зрабіўшы 20 падбораў у пераможным матчы супраць «Дэтройт Пістанз». У сакавіку атрымаў траўму і прапусьціў рэшту сэзону[12]. 22 сьнежня 2017 году зарабіў свой 7938-ы пункт ў кар’еры ў матчы супраць «Сан-Антоніё Спэрз», абышоўшы Крыса Пола ў сьпісе бамбардзіраў франшызы за ўвесь час. 28 студзеня 2018 году спартовец зрабіў свой 3853-і падбор, абышоўшы паводле гэтага паказьніку ў гісторыі франшызы Дэйвіда Ўэста. 28 студзеня 2019 году кіраўніцтва клюбу паведаміла, што ён ня будзе складаць новую працоўную дамову і патрабуе абмену.

6 ліпеня 2019 году быў абменены ў «Лос-Анджэлес Лэйкерз» на Лонза Бола, Брэндана Інгрэма, Джоша Гарта і некалькі выбараў першага раўнду на драфтах[13]. За новую каманду дэбютаваў 22 кастрычніка ў матчы супраць «Лос-Анджэлес Кліпэрз», дзе назьбіраў 25 пунктаў, зрабіў 10 падбораў і 5 перадачаў. Узімку ўзяў удзел у Матчы ўсіх зорак НБА. У сэзоне 2020—2021 гадоў прапусьціў 30 матчаў праз траўмы. У наступным годзе праблемы з траўмамі ўсьцяж трывалі, у выніку чаго гулец упершыню з 2013 году ня быў запрошаны дзеля ўдзелу ў Матчы ўсіх зорак НБА.

Падчас плэй-оф 2023 году Дэвіс стаў трэцім гульцом «Лэйкерз» з 50 блёк-шотамі за адзін плэй-оф, саступіўшы толькі Шакілу О’Нілу і Карыму Абдул-Джабару[14]. 4 жніўня 2023 году Дэвіс падпісаў новы трохгадовы кантракт з «Лос-Анджэлес Лэйкерз»[15]. 5 лютага Дэвіс аформіў свой трэці трыпл-дабл у кар’еры, зарабіўшы 26 пунктаў, 15 падбораў і 11 перадачаў у пераможным матчы над «Шарлот Горнэтс». Ён таксама стаў першым гульцом у гісторыі «Лэйкерз», які назьбіраў ня менш за 25 пунктаў з эфэктыўнасьцю кідкоў у 75%, а таксама зарабіўшы 15 падбораў і 10 перадачаў за гульню[16].

1 лютага Дэвіс быў прызначаны запасным на Матч усіх зорак НБА 2024 году[17] . 5 лютага Дэвіс аформіў свой трэці трыпл-дабл у кар’еры з 26 пунктамі, 15 падборамі і 11 перадачамі ў пераможным матчы над «Шарлот Горнэтс», які скончыўся зь лікам 124:118. Ён таксама стаў першым гульцом у гісторыі франшызы «Лэйкерс», які назьбіраў ня менш за 25 пунктаў пры вынікокасьці кідкоў роўнай 75%, а таксама рабіў 15 падбораў і 10 перадачаў за гульню[18]. 29 лютага Дэвіс паклаў на свой рахунак 40 пунктаў, зрабіў 15 падбораў і чатыры перадачы, а таксама адзначыўся трыма блёк-шотамі. Дзякуючы такому выступу ягоная каманда здабыла перамогу ў матчы супраць «Вашынгтон Ўізардс» зь лікам 134:131 у авертайме[19].

На адкрыцьці сэзону 2024—2025 гадоў 22 кастрычніка Дэвіс набраў 36 пунктаў, 16 падбораў, чатыры перадачы і тры блёк-шоты ў перамодным матчы над «Мінэсотай Тымбэрўулвз», які скончыўся зь лікам 110:103. Гулец паказаў файную гульню ў апошняй чвэрці, у якой ён назьбіраў 11 пунктаў, аніводнага разу ня даўшы пудла з гульні. Дэвіс згуляў сваю 15-ю гульню за «Лэйкерз» з набранымі пунктамі большымі за 35. У той сустрэчы ён зрабіў больш за 15 падбораў, што ўраўняла яго з Ўілтам Чэмбэрленам.

2 лютага 2025 году Дэвіс быў абменены ў «Далас Мавэрыкс» разам з Максам Крысьці і выбар драфту 2029 году ў першым раўндзе. У адваротным кірунку рушылі Лука Дончыч, Максі Клебэр і Маркіф Морыс. «Маверыкс» дадаткова абмянялі выбар у другім раўндзе драфту 2025 году ў «Юту Джаз», якая таксама набыла Джалена Гуда-Шыфіна і выбар драфту 2025 году ў другім раўндзе ў «Лэйкерз»[20]. Абмен быў расцэнены як адзін з самых значных і нечаканых у гісторыі НБА, бо ўпершыню два выбітных гульца НБА былі абмененыя ў сярэдзіне сэзону[21][22][23]. 8 лютага Дэвіс дэбютаваў у складзе «Мавэрыкс», набраўшы 26 пунктаў і зрабіўшы 16 падбораў, сем перадачаў і тры блёк-шоты ў пераможным матчы супраць «Г’юстан Рокітс».

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads