Тацяна Шамякіна
беларуская літаратуразнаўца, перакладніца, літаратурная крытык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таця́на Іва́наўна Шамя́кіна (8 кастрычніка 1948, Менск) — беларускі крытык, літаратуразнаўца, перакладчык. Доктар філялягічных навук (2001).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 8 кастрычніка 1948 году ў Менску ў сям’і беларускага пісьменьніка Івана Шамякіна. Скончыла філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1971) і асьпірантуру пры гэтым унівэрсытэце (1974). З 1974 году — выкладчыца, з 1982 году — дацэнт катэдры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Навуковая дзейнасьць
Дасьледуе беларускую міталёгію ў кантэксьце сусьветнай, у сувязі зь літаратурай і фальклёрам, праблемы сучаснай беларускай прозы, асаблівасьці стылю беларускіх пісьменьнікаў (Якуба Коласа, Алены Васілевіч, Івана Пташнікава, Аляксея Карпюка, Міхася Стральцова, Івана Чыгрынава й іншых). Аўтар манаграфій «На лініі перасячэньня» (1981), «Беларуская клясычная літаратура і міталёгія» (2001). Суаўтар падручнікаў па беларускай літаратуры для школ з паглыбленым і профільным вывучэньнем беларускай літаратуры, ліцэяў, каледжаў, гімназій і ВНУ.
Remove ads
Творчасьць
Аўтар кнігі літаратурнай крытыкі «На лініі перасячэньня» (1981). Пераклала на расейскую мову аповесьці Івана Шамякіна «Гандлярка і паэт» (Масква, 1977), «Драма» (часопіс «Нёман», 1989), п’есу «Залаты мэдаль» (пастаўлена ў 1980), раманы «Вазьму твой боль» (Масква, 1980), «Петраград — Брэст» (Масква, 1985), «Зэніт» (Масква, 1988).
Узнагароды
- прэміі «Залаты Купідон» (2010)[2].
Выбраная бібліяграфія
- Міфалогія Беларусі. — Мн., 2000.
- Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ. — Мн., 2008. ISBN 978-985-02-0925-2
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads