Юзаф Ахілес Пухала
каталіцкі сьвятар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юзаф Ахілес Пуха́ла (па-польску: Józef Achilles Puchała, 18 сакавіка 1911, в. Касіна, Падкарпацкае ваяводзтва — 19 ліпеня 1943, Баравікоўшчына) — каталіцкі сьвятар, канвэнтуальны францішканін з кляштару айцоў францішканаў ў Івянцу. Бласлаўлёны Каталіцкага касьцёлу.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Юзаф Пухала ўступіў у закон 21 верасьня 1927 году ўзяўшы імя Ахілес, пасьвечаны ў законьнікі 28 верасьня 1928 году, пасьвечаны ў сьвятары 5 сьнежня 1936 году. Працаваў вікарыям парафіі ў Гародне, пасьля ў Івянцы і ў Пяршаях.
У час Другой сусьветнай вайны, падчас карнай апэрацыі «Герман» пасьля паўстаньня ў Івянцы (19 ліпеня 1943 г.) у вёсцы Баравікоўшчына фашыстамі было зьняволена каля 300 жыхароў мястэчка Пяршаі. Іх усіх зьбіраліся забіць. Ён далучыўся да людзей разам з ксяндзом Германам Стэмпеням, сказаўшы:
«Пастухі не могуць пакінуць вернікаў!»
У выніку з усіх арыштаваных былі забітыя толькі два сьвятары, потым гэстапа спаліла іх целы ў хляве. Затрыманых людзей адпусьцілі.
Сьвятарам гестапаўцы выкалалі вочы, вырвалі языкі, зьбілі дротам і прывезьлі ў гумно, наклалі дрэва і спалілі. Пазьней мясцовыя людзі знайшлі попел і косткі забіты і пазналі іх па мэдальёнам і крыжыкам[2].
Месца расстрэлу забітых у Баравікоўшчыне было адзначана капліцай-сьвятыняй. Парэшткі пакутнікаў цяпер знаходзяцца ў рэліквіярыі ў касьцёле сьв. Юрыя ў Пяршаях.
Сьвятары-пакутнікі праявілі гераічную любоў да людзей, якіх выратавалі сваёй сьмерцю, таму а. Стэмпень і а. Пухала Папа Ян Павал II бэатыфікаваў разам зь іншымі 108 пакутнікамі Другой сусьветнай вайны.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads