Юравічы (Менская вобласьць)
вёска ў Ігуменскім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́равічы[1] — вёска ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Лядзкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Падчас паўстаньня Каліноўскага 9 траўня 1863 году адбыўся жорсткі бой за некалькі вёрстаў ад вёскі.
"Камандуючы атрадам з 3 рот Вялікалуцкага палка і 50 казакоў маёр Грыгор'еў 10-га чысла гэтага траўня данёс, што 9-га чысла а 3-яй гадзіне апоўдні ён дагнаў за 5 вёрст ад вёскі Юравічы шайку Сьвентаржэцкага, дзе мяцежнікі зрабілі завалы з тоўстых сьсечаных дрэў, з-за якіх пры нападзе на іх біліся на сьмерць, кожны завал трэба было браць прыступам. Жорсткі бой працягваўся 2 гадзіны, пасьля якога мяцежнікі (іх, паводле меркаваньня маёра Грыгор'ева, было да 400 чалавек) кінуліся бегчы у розныя бакі. Атрад гнаўся за імі больш за 2 вярсты. Надыход вечара прымусіў спыніць прасьлед", паведамляў у рапарце камандуючы царскімі войскамі ў Ігуменскім павеце падпалкоўнік Чурскі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Ўстаўной грамаце вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасьці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
Да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Хутарскога сельсавету[2], да 2013 году — у склад Калодзескага сельсавету[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 18 чалавек[4]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads