Юрбург
места ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́рбург, Ю́рбарк (лет. Jurbarkas) — места ў Летуве, на правым беразе Нёману. Адміністрацыйны цэнтар Юрбурскага раёну Таўроскага павету. Насельніцтва на 2017 год — 10 376 чалавек.
Юрбург — магдэбурскае места гістарычнай Жамойці[1].
Remove ads
Назва
Назва Юрбарку мае германскае паходжаньне (як і ў выпадку Трокаў, Кернава, Эйраголы ды пэўных іншых старажытных паселішчаў ліцьвінаў): ад гоцкага baurgs 'горад' — замак на рацэ Юры[2].
На 1906 год існаваў маёнтак Юрборг на рацэ Дзьвіне ў Полацкім павеце[3].
Гісторыя
Пад 1259 годам упамінаецца крыжацкі замак burc Karschowen, але некаторыя гісторыкі адмаўляюць такое раньняе зьяўленьне замка ў гэтым месцы[4]. У 1343 годзе крыжакі збудавал тут драўляны замак пад назвай Georgenburg або Jurgenborg. Ён знаходзіўся за 3 км на захад ад сучаснага места. Па Грунвальдзкай бітве (1410 год) крыжакі пакінулі замак і ён перайшоў да Вялікага Княства Літоўскага стаўшы памежным паселішчам з мытнай заставай.
Каля 1570 году прызначэньне на пробашча ў Юрбург атрымаў Мацей Стрыйкоўскі (1547—1593). У 1611 годзе Юрбург атрымаў ад караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы Магдэбурскае права. У 1698 годзе за часамі Фэўдальнай вайны каля места адбылася Юрбарская бітва[5].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Юрбург апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскай, пазьней Ковенскай губэрні. У складзе Расеі Юрбург належаў фаварыту маскоўскай гаспадыні Кацярыны II — Плятону Зубаву, які прадаў яго расейскаму ўраду ў 1840 годзе. У 1846 годзе маскоўскі гаспадар Мікалай І падараваў места князю Васількавічу. Юрбург разьвіваўся разам з ростам гандлёвага абароту на Нёмане, але па пракладцы чыгуначных лініяў прыйшоў у заняпад. У 1831 годзе, за часамі вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў, места часова вызваліла войскам паўстанцаў.
У 1909 годзе ў Юрбургу была тэлеграфная станцыя, прыстань, мытная застава і аптэка. Большасьць насельніцтва складалі габрэі.
Па 1920 году Юрбург быў у складзе Летувіскай Рэспублікі, насельніцтва налічвала 4409 чалавек (зь якіх 2350 былі габрэямі). Па 1940 годзе Юрбург увайшоў у склад СССР. Практычна ўсё габрэйскае насельніцтва было зьнішчана падчас Другой сусьветнай вайны.
З 1950 году Юрбург стаў раённым цэнтрам.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads