Юрка Геніюш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юрка Геніюш
Remove ads

Юрка Геніюш (21 кастрычніка 1935, Зэльва, гміна Зэльва, Ваўкавыскі павет, Беластоцкае ваяводзтва, Польшча — 21 лістапада 1985, Беласток, Польская Народная Рэспубліка) — беларускі паэт і пісьменьнік. Сын Ларысы Геніюш і Янкі Геніюш.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 21 кастрычніка 1935 року ў Зэльве Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі (цяпер — Гарадзенская вобласьць) у сям’і паэткі Ларысы Геніюш і лекара Янкі Геніюша. Бацькі эмігравалі ў Чэхаславаччыну, у Прагу. Менавіта там прайшло дзяцінства Юркі Геніюша ў атмасфэры беларушчыны, якой быў напоўнены эмігранцкі дом бацькоў. Навучаўся ў пачатковай школе пры расейскай гімназіі, пасьля ў чэскай гімназіі.

У 1948 року Ларысу Геніюш з мужам Янкам арыштавалі ў Чэхаславаччыне, каб выдаць саветам, але дванаццацігадовага Юрку ўдалося пераправіць да сваякоў у Польшчу. Бацькі былі рэпрэсаваныя, высланыя ў канцлягер. Нярэдка прыязджаў у Зэльву, дзе з 1956 року жылі бацькі. Навучаўся ў вячэрняй школе і працаваў ва Ўроцлаве, Глівіцах. У 1957 року зьехаў на Беласточчыну. Вывучыўся на дзіцячага лекара ў Мэдычнай акадэміі ў Беластоку. Здабыў вядомасьць як літаратар. Працаваў лекарам у в. Гарадок Беластоцкага ваяводзства, з 1981 року — у Беластоку.

Юры Геніюш быў запрошаны ў Брытанію, ў Лёндан, у Скарынінскі цэнтар. Іменна, Юры Геніюш параіў Сакрату Яновічу ехаць у Брытанію ў 1980 годзе. З Брытаніі Сакрат Яновіч прывёз: забароненыя кнігі, ксэракс недазволеных кнігаў, бляшаную банку з друкарскаю фарбаю, некалькі друкарскіх матрыцаў. Яны павінныя былі дапамагчы дзейнічаць створанаму ў Польшчы, ў Беластоку Беларускаму Незалежнаму Выдавецтву[1]. Яно выдавала «Беларускія дакумэнты»[1]. Іх вывозілі ў ЗША з дапамогаю польскіх людзей (напрыклад, Вяслаў Казанэцкі), а вывозілі для атрыманьня дапамогі з Захаду.

Сябраваў зь пісьменьнікам Сакратам Яновічам:

Роля Юркі ў маім лёсе значная. Кантакт зь ім быў цікавы, інтэлектуальны ў бяседзе. Як адзіны ў «белавескім» асяродзьдзі інтэлігенцкі сын, адрозьніваўся ён начытанасьцю й асабістаю культураю (тармазы пускалі ў яго, калі напіўся з хамцамі).

— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч[1].

Ён увесь час адчуваў пільную ўвагу спэцслужбаў, сьведкамі чаго былі Ўладзімер Арлоў і Міхась Скобла на пахаваньні Ларысы Геніюш. На другі дзень пасьля пахаваньня маці ў хаце Геніюшаў адбыўся ператрус зь удзелам старшыні пасялковага савету й яго памагатых, якіх прыслалі дасьледаваць архіў паэткі, каб знойдзеныя доказы «антысавеччыны» даставіць спэцслужбам. Юрка Геніюш у роспачы тэлефанаваў у Менск Адаму Мальдзісу, а той — Алесю Адамовічу, які меў сувязі ў ЦК КПБ. У выніку архіў Ларысы Геніюш удалося захаваць. Поўны архіў Ларысы Геніюш захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Акадэміі навук Беларусі, куды яго перадаў Юрка Геніюш у 1983 року. Паводле Тацьцяны Жук, загадчыцы гэтага адьдзелу, Юрка Геніюш напісаў своеасаблівы тэстамэнт, згодна зь якім творчая частка дакумэнтаў 20 гадох нікому не выдавалася, толькі з дазволу сябраў камісіі па літаратурнай спадчыне, а перапіска наогул — 25 гадох.

Памёр 21 лістапада 1985 року ў Беластоку пры нявысьветленых абставінах праз два з паловаю гады пасьля матчынае сьмерці. Пахаваны на Праваслаўных могілках парафіі Ўсіх сьвятых у Беластоку.

Remove ads

Творчасьць

20 кастрычніка 1963 року дэбютаваў на старонках «Нівы» (Беласток) апавяданьнем «Прыкметы»[2]. У 1965 року ў альманаху «Белавежа» зьмясьціў кароткую падборку сваёй прозы: «Як знайсці хулігана?», «Ой ты, доля мая», «З апавяданняў старога сабакі Тарзана» і «Як мы арганізаваліся». У 1976 року Беларускім грамадска-культурным таварыствам быў выдадзены «Зборнік сцэнічных твораў», які стаў першай значнай у творчасьці Юркі Геніюша кнігай. У альманаху літаратурнага аб’яднання «Белавежа» Юрка Геніюш выявіў зусім новыя якасьці свайго таленту, менавіта ў паэтычнай прозе, у прысьвечаным выпускнікам Бельскага беларускага ліцэю «Смыком па сэрцы», у «Запавеце», «Чорным па белым», «Сейбіце». Апублікаваў у перакладзе на польскую мову зборнік паэтычнай прозы «Спачатку было толькі Слова…» (Беласток 1981). Ужо пасьля ягонай сьмерці выйшлі кнігі «Да свету» — у зборніку «Маці і сын» (Беласток 1992) і «З маёй званіцы» (Беласток 1993).

Для творчасьці Ю. Геніюша характэрна абвострана-драматычнае сьветаўспрыманьне[3].

Remove ads

Бібліяграфія

  • «Прыкметы», апавяданьне (Беласток, 1963);
  • «Як знайсці хулігана?» («Белавежа», 1965);
  • «Ой ты, доля мая» («Белавежа», 1965);
  • «З апавяданняў старога сабакі Тарзана» («Белавежа», 1965);
  • «Як мы арганізаваліся» («Белавежа», 1965);
  • «Зборнік сцэнічных твораў» (Беларускае грамадска-культурнае таварыства, 1976);
  • «Смыком па сэрцы» («Белавежа»);
  • «Запавет» («Белавежа»);
  • «Чорным па белым» («Белавежа»);
  • «Сейбіта» («Белавежа»);
  • «Спачатку было толькі Слова…» (Беласток, 1981);
  • «Да свету» (зборнік «Маці і сын», Беласток, 1992);
  • «З маёй званіцы» (Беласток, 1993).

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads