Юры Станкевіч

беларускі пісьменьнік, драматург From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ю́ры Станке́віч (сапраўднае імя — Гео́ргі Васі́левіч Харытано́віч[2]; 21 студзеня 1945, Барысаў, Менская вобласьць — 22 кастрычніка 2021) — беларускі празаік, драматург, сцэнарыст.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 21 студзеня 1945 году ў Барысаве. Бацька пісьменьніка ў 1946 годзе быў рэпрэсаваны па 58-м артыкуле Крымінальнага кодэксу і накіраваны ў Карагандзінскі выпраўленча-працоўны лягер. Юры рана пакінуў школу і пачаў працаваць. Пасьля заканчэньня факультэту журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту пасьля заканчэньня якога працаваў у «Барысаўскай аб’яднанай газэце». Неўзабаве пераехаў у Менск. Быў літаратурным супрацоўнікам, загадчыкам аддзелу часопісу «Маладосьць», загадчыкам аддзелу часопісу «Крыніца». З 1990 году — сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Памёр 22 кастрычніка 2021 году ў сябе дома. Як паведаміў Леанід Галубовіч, пісьменьнік заразіўся COVID-19, яго разам з жонкай забірала хуткая ў бальніцу, але ён адмовіўся ехаць у шпіталь[3].

Remove ads

Творчасьць

Увайшоў у літаратуру ў 1988 годзе. Напісаў некалькі раманаў, шмат аповесьцяў і апавяданьняў, а таксама каля дзясятка п’ес і кінасцэнараў.

Найважнейшымі кнігамі зьяўляюцца «Любіць ноч — права пацукоў» (1998), «Апладненьне ёлупа» (2005), «Мільярд удараў» (2008), «П’яўка» (2010).

Быў двойчы намінаваны на літаратурную прэмію «Гліняны Вялес» за раман «Мільярд удараў»[4] (2008) і раман «П’яўка»[5] (2010).

У большасьці сваіх твораў маляваў апакаліптычную карціну рэчаіснасьці, што чакае чалавецтва ў недалёкай будучыні[6]. У сваёй творчасьці таксама закранае нацыянальную тэматыку. Літаратурны крытык Ірына Шаўлякова адзначае, што:

Трагічнае сьветаадчуваньне, уласьцівае мастацтву fin de siecle, для беларускага літаратара ўзмацняецца стратаю нацыянальнай самасьці. Сытуацыя «нацыянальнага чаканьня» (зьнікненьня, заняпаду, распаду і г. д.), якая абмяркоўваецца ўжо бяз колішняга імпэту, у значнай ступені спрыяе пашырэньню амаль кафкіянскай мадэлі мастацкага асэнсаваньня рэчаіснасьці. Найбольш поўнае і пасьлядоўнае ўвасабленьне гэтая мадэль набывае ў творчасьці Юры Станкевіча.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads