Юры Храптовіч
(1586—1650) ваявода наваградзкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́ры Храпто́віч (1586, в. Вішнева Ашмянскага павету — 1650) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян смаленскі (1639—1643) і жамойцкі (1643—1645), ваявода парнаўскі (1645—1646) і наваградзкі (з 1646).
Валодаў маёнткамі Ліпск у Гарадзенскім павеце, Вішневам, Валанавам, Гайцюнішкамі, Даўбуцішкамі, Гедэйшышкамі ў Ашмянскім павеце, Глыбокім, Мацкішкамі і Гарнастаішкамі ў Лідзкім павеце, меў камяніцы ў Вільні і Горадні.
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Храптовічаў гербу «Адравонж», сын Адама і Ганны з Камаеўскіх.
Браў удзел у вайне са Швэцыяй (1600—1611). У 1609 годзе ўдзельнічаў у здабыцьці Парнавы. На чале ўласнай коннай харугвы браў удзел у вайне Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1609—1618)[4].
Па вяртаньні з войнаў займаўся гаспадаркай. Набываў прылеглыя да Вішнева маёнткі. У 1617 купіў фальварак Бярэзіна, у 1624 — вёску Ганчары. Збудаваў касьцёл у Вішневе, фундаваў касьцёл і кляштар дамініканаў у Лукішках каля Вільні.
У шлюбе з Сузаннай Нохарт (1611) меў сыноў Багдана, Адама, Юрыя, Яна і тры дачкі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads