Ядаг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ядаг, Адаўг (Адаўк), Ядаўг (Ядаўк, Ядалг) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Адага або Адака (Adago, Adaco) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Бернат; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Bernat) паходзіць ад гоцкага *haþus[2], германскага hathu 'бой'[3], а аснова -даг- (-дак-, -таг-) (імёны ліцьвінаў Дагейка, Дакіла, Шыдаг; германскія імёны Dageke, Dacilo, Sidag) — ад германскага daga 'палымяны, зіхатлівы, яркі, бліскучы'[4].

Адпаведнасьць імя Ядаўг германскаму імю Odag сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: domino Allexandro Yadogowycz (13 ліпеня 1443 году)[6]; ya a nye ynaczey Koreywa Adaugowycz (30 красавіка 1451 году)[7]; nos… Rediuil Jadogowicz… Andruszko Jadogowicz… ego Radiuil Jadogowicz… ego Andruszko Jadogowicz (13 студзеня 1460 году)[8]; nos nobiles… Andreas Jadogowicz (1486 год)[9]; ego nobilis Stefanus Andruszkowicz Jatolgowicz alias Radziwiłł… Radivill Jadollgowicz (30 траўня 1491 году)[10]; наместъникъ молодеченъскии Богданъ Кореевичъ и поведал перед нами, што жъ дядко его Воитъко Ядолкговичъ (4 красавіка 1499 году)[11]; в Новгородскомъ повете… земль пустовских… а Ядовкговщину (14 чэрвеня 1514 году)[12]; Павел Адовковичъ[13], Вдова Ядовкгова Барбара[14] (1528 год); Jan Jodogo (1558 год)[15]; Родъ Ядовкговъ (1567 год)[16]; Matiasz Pacewicz Jadowk[17], Jan Jadowk Bogdanowicz[18] (1690 год).

Remove ads

Носьбіты

У 1593 годзе ўпамінаўся маёнтак Ядольгавічы[19].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads