Дака (імя)

мужчынскае асабістае імя (Dag) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дака, Дага — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Дак.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Дага, Дака або Тага (Dago, Dacco, Taggo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -даг- (-дак-, -таг-) паходзіць ад германскага daga 'палымяны, зіхатлівы, яркі, бліскучы'[2][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Дагейка, Дакіла, Дакінь (Тагін), Дакварда, Дагела, Дэймонт, Больдаг, Шыдаг, Ядаг. Адзначаліся германскія імёны Dageke, Dacilo, Dacinus (Taginus), Dagward, Dagela, Deimund, Baldag, Sidag (Sigdag), Adago.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Dego[2], Dajbot[5].

У Прусіі бытавалі імёны: Taga, Tayko[b] (1401 год), Tagil[c] (1394 год), Deybote (1369 год), Deygot / Deygutte / Degotte / Deigutte / Deygute (1397 год), Deykvne, Deyroth[6]. У 1620 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Simon Dack, Memelensis Borussus, у 1650 годзе — Fridericus Dechant[d], Brandenburgensis Prussus[8].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Дэймант (Deymont[e])[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: homines… Dako (3 студзеня 1444 году)[12]; земль пустых… Даковъшчыны (1 сьнежня 1518 году)[13]; людеи двора его милости Мерецкого… Янушка Докевича (25 студзеня 1537 году)[14]; подъ гумъномъ Даковича (6 ліпеня 1541 году)[15]; Stefan Dakiewicz (21 жніўня 1780 году)[16]; Józef Tadeusz Dagiewicz (1799 год)[17][f].

Remove ads

Носьбіты

Дакі — уніяты Ганчарскай парафіі[35].

Дагі — літоўскі шляхецкі род[36].

У XVI ст. існаваў «грунт» Дагішкі (Дагишки) у Жамойцкім старостве[37].

На гістарычнай Ковеншчыне існуе вёска Дакі, на гістарычнай ЛідчынеДогі.

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы даг- зь летувіскай мовы dãgas, dagà 'горача, сьпякота; гарачка'[3] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведных словаў і іх значэньняў у летувіскіх слоўніках, тым часам слова dãgas з такім значэньнем упершыню фіксуецца толькі ў слоўніку 1897 году[4])
  2. Адзначалася старажытнае германскае імя Daiko[1]
  3. Адзначалася старажытнае германскае імя Tagulo[1]
  4. Адзначалася старажытнае германскае імя Dachant[7]
  5. Адзначалася старажытнае германскае імя Daimundo[9] (Deimund[10])
  6. Таксама:
    • Тагунь (адзначалася старажытнае германскае імя Taguni[18]): Тагуневічы (Taguniewicz) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага ваяводзтва[19];
    • Дакша, Дакіш: Юльян Дакішэвіч — уладальнік зямлі ў Лепельскім павеце на 1878 год[20], Як і Міхал Дакшэвічы (Dokszewicz) — уладальнікі гаспадарак у Немежы каля Рудаміны на 1939 год[21], Дакшэвічы — літоўскі шляхецкі род[22], на гістарычнай Меншчыне існуе места Докшыцы;
    • Дагест (адзначалася старажытнае германскае імя Dagisthe[23]): Пац Докгестович (1537 год)[24];
    • Дакоўт (адзначалася германскае імя Dagold[25], Tacaldus[26]): Ганна Доковтовна (1567 год)[27];
    • Даквіл: Станіслаў Даквілавіч — жамойцкі зямянін, які ўпамінаецца ў 1526 годзе[28];
    • Дакар (адзначалася старажытнае германскае імя Dagarius[29], Dagar[23]): на 1906 год існавала вёска Дакары ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[30];
    • Дэйман (адзначалася германскае імя Dayman[31]): Jerzy Deyman (1824 год)[32];
    • Дыгмант (адзначалася старажытнае германскае імя Degmund[33]): Franciszek Karol Dygmont (1776 год)[34]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads