Быстрыца

вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Быстрыца
Remove ads

Бы́стрыца[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Вяльлі. Уваходзіць у склад Варнянскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2014 год — 154 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 29 км на поўнач ад Астраўцу, за 34 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай.

Хуткія факты

Быстрыца — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.

Remove ads

Назва

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Быстрыцы ўтварыўся ад тэрміну «быстрыца» — дзялянка хуткай плыні ў рацэ[3].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Быстрыцу датуецца 1390 годам, калі вялікі князь Ягайла заснаваў тут касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа. У канцы XIV — пачатку XVI стагодзьдзяў пры касьцёле дзеяў кляштар белых аўгустынаў (канонікаў рэгулярных).

У першай палове XVI ст. Быстрыца была цэнтрам воласьці ў Віленскім ваяводзтве і рэзыдэнцыяй ваяводы. У 1537 годзе яна атрымала статус мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Віленскага павету.

Thumb
Касьцёл аўгустынаў, 1871 г.

У XVII—XVIII стагодзьдзях Быстрыца — цэнтар староства Бжастоўскіх. На 1612 год у мястэчку было 56 двароў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Касьцёл па маскоўскай перабудове, 1904 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Быстрыца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Віленскага павету Віленскай губэрні. На 1886 год у мястэчку існавалі расейская народная вучэльня, прытулак, крама, 2 карчмы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Быстрыцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Быстрыца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 3 кастрычніка 1920 году мястэчка ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 году — міжваенннай Польскай Рэспублікі.

У 1939 годзе Быстрыца ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Астравецкага раёну (з 25 сьнежня 1962 году — Ашмянскага[4], з 6 студзеня 1965 году — Астравецкага[5]) раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году — Гарадзенскай) вобласьці[6]. Статус паселішча панізілі да вёскі.

У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году Быстрыца знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. З 17 студзеня 1969 году ў складзе Трокеніцкага сельсавету. На 1971 год тут быў 91 двор, на 1991 год — 86, на 1995 год — 82, на 2014 — 80. 26 лютага 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Трокеніцкага вёску перавялі ў склад Варнянскага сельсавету[7].

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — каля 103 чал.[8]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — каля 405 чал.; 1971 год — 295 чал.; 1991 год — 251 чал.[9]; 1995 год — 234 чал.[10]; 1999 год — 216 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 174 чал.; 2014 год — 154 чал.[1]

Інфраструктура

У Быстрыцы працуе няпоўная сярэдняя школа.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Кляштар аўгустынаў

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads