Ян Цадроўскі

(1617—1688) падчашы наваградзкі, мэмуарыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ян Цадроўскі (3 сакавіка 1617, Пагост каля Слуцку — па 1682) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэмуарыст. Падчашы наваградзкі.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

З шляхецкага роду Цадроўскіх гербу Адравонж, сын кальвіністаў Яна і Соф’і з Камароўскіх. Меў братоў Тамаша, Аляксандра і Стэфана, а таксама сястру Ганну.

Навучаўся разам з братам-блізьнюком Стэфанам у Караляўцы, потым у Кракаўскай акадэміі. У 1637 годзе на даручэньне бацькі разам з братамі пачаў служыць пры двары Багуслава Радзівіла. Шмат вандраваў разам з князем Заходняй Эўропай. Выконваў розныя даручэньні Багуслава Радзівіла. У 1655 годзе, за часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667), уцёк зь сямʼёй на Жамойць пад пратэкцыю швэдаў. Вярнуўся, вазіў маскоўскаму гаспадару Аляксею Міхайлавічу пад Друю пэтыцыю менскай шляхты. У 1658 годзе браў удзел у баявых дзеяньнях менскай шляхты супраць маскоўскага войска, у 1660 годзе правёў дывізію Стэфана Чарнецкага ад Сьвержаню да ракі Бярэзіны[2].

Меў вялікі аўтарытэт сярод шляхты Менскага ваяводзтва, быў электарам Яна Казімера і Яна Сабескага, соймавым паслом.

Пакінуў каштоўны дыярыюш, у якім апісаў ня толькі сямейныя справы, але і падзеі, якія бачыў сам або пра якія чуў ад іншых. Апошні эпізод, апісаны ў дыярыюшы, — жахлівае зьнішчэньне ў 1682 годзе Віленскага кальвінскага збору[3].

Першы раз ажаніўся з Мар’янай Швяйкоўскай, другі — з Ганнай, дачкой Рыгора Мірскага, стражніка вялікага літоўскага, трэці — з Софʼяй Рымвідаўнай. У другім шлюбе меў сына Рыгора (нар. 1651) і дачку Софʼю (нар. 1653).

Remove ads

Ліцьвіны

Пакінуў сьведчаньне з вандроўкі 1637 году, што ў ваколіцах Любэку і Гамбургу — колішнім памежжы германцаў з палабскімі славянамі (люцічамі і хаўруснымі ім плямёнамі) — «…мы напаткалі мужыкоў, якія размаўлялі на мяшаным нямецка-літоўскім дыялекце; сваё паходжаньне яны вядуць ад герулаў[a], продкаў ліцьвінаў»[b][6].

Заўвагі

  1. Паводле Вацлава Панушэвіча, пад геруламі (Heruli, Giry) маглі разумець славянскае племя стадаранаў, што жыло разам з пружанамі між Одрай і Лабай (галіна люцічаў); захавалася запісаная ў XVIII ст. малітва «Ойча наш» у славянскай мове герулаў, хоць і моцна германізаванай[4]
  2. Упамін пра герулаў, відаць, сьведчыць пра папулярнасьць сярод тагачаснай літоўскай шляхты канцэпцыі ўласнага германскага паходжаньня[5]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads