Пагост 2
вёска ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паго́ст 2[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Случы. Уваходзіць у склад Чыжэвіцкага сельсавету Салігорскага раёну Менскай вобласьці.
Пагост — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны.
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Пагост упамінаецца ў ХVІ ст. як вёска Слуцкага княства, уладаньне Алелькавічаў. З ХVІІ ст. вёскай валодалі Радзівілы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Пагост апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Слуцкага павету Менскай губэрні[2]. На мяжы XVIII—XIX стагодзьдзяў у мястэчку штогод праводзілася 4 кірмашы[3]. На 1859 год тут было 46 двароў[4].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Пагост занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пагост абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пагосцкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[5]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР, дзе стала цэнтрам пасялковага савету. Статус паселішча панізілі да вёскі.
30 кастрычніка 2009 году ў зьвязку з ліквідацыяй Пагосцкага сельсавету вёску перавялі ў склад Чыжэвіцкага сельсавету[6].
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 716 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 574 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Вінакурня
- Млын водны (1902)
- Могілкі юдэйскія
- Парк прысядзібны (XIX ст.)
Страчаная спадчына
- Сынагога (XIX ст.)
- Сядзіба Бохвіцаў (XIX ст.)
- Царква Сьвятога Яна (1824)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads