Ясень (Магілёўская вобласьць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́сень[1] — вёска ў Асіпавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар Ясенскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Каля вёскі знаходзіцца археалягічны помнік — курганны могільнік з 20 насыпаў, які належыў дрыгавічам і датуецца да 11—13 стагодзьдзяў. Сама вёска вядома з 16 ст., у 1524 — сяло, шляхецкая ўласнасьць. У 1579 дзейнічала царква. У 1581 сяло было ў складзе прыватнага маёнтка Глуск Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва ВКЛ. Ад 1793 у складзе Расейскай імпэрыі.
Ад 1795 у Бабруйскім павеце Менскай губэрні. У сярэдзіне 19 ст. вёска зьяўлялася ўласнасьцю памешчыка Лойкі. У 1897 у Замоскай воласьці Бабруйскага павету, было 70 сялянскіх гаспадарак, 80 жылых пабудоваў, 532 жыхары, працавалі царква, хлебазапасны магазін, вінная лаўка, млын. Побач зь вёскай знаходзілася аднайменная сядзіба. У 1907 адчыненая народная вучэльня.
Пасьля кастрычніцкага перавароту на базе народнае вучэльні створана працоўная школа 1-й ступені. У 1922 адкрыта хата-чытальня. У траўні 1942 нямецкія карнікі спалілі вёску і загубілі 11 яе мірных жыхароў. У 2001 было 182 двары, 469 жыхароў. У 2007 годзе 169 гаспадарак, 471 жыхар[2].
Remove ads
Помнікі
У вёсцы знаходзяцца помнікі памяці настаўнікаў і вучняў мясцовай школы, якія загінулі ў 1941—1945. Таксама ўсталяваныя помнікі на магілах савецкага лётчыка А. Баранава, які загінуў у баі ў 1941, і Героя Сацыялістычнай Працы А. М. Гарбацэвіча.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads