Яўген Васілёнак
беларускі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Пятровіч Васілёнак (26 сьнежня 1917, Ворша — 23 верасьня 1973) — беларускі пісьменьнік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 26 сьнежня 1917 году ў Воршы ў сям’і чыгуначніка. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Аршанскай чыгуначнай школе.
У 1934—1935 гадох вучыўся ў Магілёўскім пэдагагічным інстытуце на літаратурным факультэце. Працаваў у шклоўскай раённай газэце «Прамень камунізма», у рэдакцыях раённых і гарадзкіх газэтаў Барысава, Багушэўску і Воршы[1]. У 1939 годзе накіраваны на журналісцкую працу на Далёкі Ўсход Расеі, працаваў у Хабараўску, Усурыйску, Уладзівастоку[2]. У 1941 годзе бацькі загінулі падчас бамбёжак Воршы.
У 1943—1945 гадох прызваны ў рады Савецкай Арміі, служыў у рэдакцыі дывізійнай газэты «Боец-патриот» У 1945—1948 гадох — карэспандэнт маскоўскай газэты «Гудок» у Алма-Аце. З 1948 году жыў у Менску — быў рэдактарам БелТА, карэспандэнтам газэты «Труд» па Беларускай ССР, загадчыкам аддзелу публіцыстыкі часопісу «Маладосьць». У 1958—1966 гадох — галоўны рэдактар часопісу «Нёман»[1]. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1953 году.
Памёр 23 верасьня 1973 году.
Remove ads
Творчасьць
У 1935 годзе ў друку выйшлі першыя вершы Васілёнка, а ў 1939 годзе — проза. Выйшлі зборнікі аповесцяў і апавяданьняў «Зялёныя агні» (1954), «Прызваньне» (апавяданьні й нарысы, 1956), «Выпадковы прыпынак» (1957), «Розныя дарогі» (1957), «Тацьцяна Ларына» (1964), «Вячэрняя размова» (1968), «Сімфонія са спагнаньнем» (1969), «Забыты вензель» (1970), «На перагоне» (1973) і драма «Каралеўскі гамбіт» (1959). У 1977 годзе выдадзеныя выбраныя творы ў двух тамах.
Апавяданьні Васілёнка друкаваліся ў часопісах «Беларусь», «Советская отчизна», «Работніца і сялянка», «Маладосьць», «Полымя» і шматлікіх газэтах.
Пераклаў на беларускую мову аповесць І. Пятрова «Нончына каханьне» (1961), кнігу Л. Касіля «Пра жыцьцё зусім добрае» (1961), раманы С. Улуг-задэ «Абноўленая зямля» (1973) і А. Ірасека «Скалакі» (з М. Татурам, 1961), а таксама творы іншых пісьменьнікаў.
Remove ads
Бібліяграфія
- «Зялёныя агні» (1954)
- «Выпадковы прыпынак» (1957)
- «Розныя дарогі» (1957)
- «На перагоне» (1973)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads