Ян Яўстах Тышкевіч
(1571—1631) ваявода амсьціслаўскі і берасьцейскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Яўстах Тышкевіч (1571, места Берасьце — да 4 лістапада 1631) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падскарбі дворны літоўскі (1607—1611), ваявода амсьціслаўскі (1611—1615) і берасьцейскі (з 1615).
Трымаў Дудзкае і Мазырскае староствы, Камянецкую дзяржаву. Граф на Лагойску і Бярдычаве.
Remove ads
Біяграфія
З лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Юрыя, ваяводы берасьцейскага, і Ганны з Катовічаў. Меў братоў Тэадора Фрыдэрыка, Марціна, Пятра, Аляксандра, Юрыя.
З 1601 быў каралеўскім ротмістрам[1], займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў.
Першы раз ажаніўся да 1595 з князёўнай Соф’яй (? — па 1612), дачкой кашталяна кіеўскага Міхала Вішнявецкага, другі — з Кацярынай Сямашкай. У першым шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Антоні Ян (каля 1609 — 1649), маршалак дворны літоўскі;
- Юры (? — 1656), біскуп віленскі;
- Казімер (? — 1649), падкаморы берасцейські;
- Крыштап (? — 1666), ваявода чарнігаўскі;
- Фэліцыян (? — 1649), чашнік кіеўскі;
- Канстанцыя, жонка Яна Завішы;
- Сузана, сьпярша жонка кашталяна віцебскага Яўстаха Курча, потым кашталяна наваградзкага Самуэля Статкевіча;
- Альжбета, сьпярша жонка Яна Фарэнсбаха, потым кашталяна віцебскага Мікалая Завішы[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads