3-ці пяхотны рэгімэнт польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага

From Wikipedia, the free encyclopedia

3-ці пяхотны рэгімэнт польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага
Remove ads

3-ці пяхотны рэгімэнт польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага — пяхотнае падразьдзяленьне войска Вялікага Княства Літоўскага пэрыяду Рэчы Паспалітай.

Хуткія факты Краіна, Уваходзіць у ...

Зьяўлялася тактычнай адзінкай, якая складалася зь некалькіх аддзелаў пяхоты, што адпавядала пазьнейшаму пяхотнаму палку. Назва азначае, што на чале вайсковай адзінкі кожны раз быў гетман польны літоўскі.

У 1717 годзе называўся «Полкам інфантэрыі гетмана польнага Вялікага Княства Літоўскага», каля 1759 «Пяхотным рэгімэнтам польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага», каля 1776 «3-ім рэгімэнтам польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага», у 1793 годзе «3-ім рэгімэнтам літоўскім».

Месцазнаходжаньне: Менск (1775), Янішкі (1778), Наваградак, Шарашова (17781789), Коўна (1789), Вільня (1790), Коўна (1791), Прэны (сьнежань 1792), Шаты (1794).

Remove ads

Шэфы

Гетманы польныя Вялікага Княства Літоўскага:

Галерэя

Палкоўнікі

Бітвы й сутычкі

Рэгімэнт удзельнічаў у расейска-польскай вайне 1792 году, што тычылася абароны наступстваў Канстытуцыі 3 траўня 1791 году. Гранэ 24 ліпеня 1792, Вільня 11 жніўня 1794, Прага 4 лістапада.

Літаратура

  • Gembarzewski B. Rodowody pułków polskich i oddziałów równorzędnych od r. 1717 do r. 1831. — Warszawa, 1925.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads