3-і дэсантна-штурмавы батальён «Фэнікс»

падразьдзяленьне ўкраінскага войска From Wikipedia, the free encyclopedia

3-і дэсантна-штурмавы батальён «Фэнікс»
Remove ads

3-і дэсантна-штурмавы батальён «Фэнікс» (па-ўкраінску: 3-й десантно-штурмовий батальйон «Фенікс»)  — лінейны падразьдзел 79-ае асобнае дэсантна-штурмавое брыґады (м. Мікалаеў), створаны з добраахвотнікаў. Створаны пры непасрэдным удзеле валянтэра Юрыя Бірукова («Крылы Фэнікса»).

Хуткія факты Гады існаваньня, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Набор добраахвотнікаў пачаўся 14 жніўня 2014 року. Тэхнічнае абсталяваньне батальёну забясьпечваюць валянтэры й прадпрыемствы м. Мікалаева. Частка бранятэхнікі (10 адзінак БТР-80) атрымана з прэзыдэнцкага полку[1].

Удзел у баявых дзеяньнях

У лістападзе 2014 року трэці батальён перакінулі ў зону правядзеньня АТА.

Зімою ды вясною 2015 батальён нёс службу ў сэктары «М» (Марыюпаль), удзельнічаў у баях пад Гранітным, Шырокіным. З дапамогаю артылерыі быў зьнішчаны склад са зброяю супраціўніка пад Гранітным[2]. У той жа час дэсантнікі «Фэнікса» аказвалі дапамогу мясцоваму мірнаму насельніцтву арґанізацыі фэльчарскага пункту й сыстэмы ацяпленьня. У зону адказнасьці батальёну ўваходзіла ахова порту Марыюпалю й узьбярэжжа Азоўскага мора.

На красавік 2016 року батальён «Фэнікс» зьмяніў 14-ю АМБр на баявых пазыцыях у раёне места Мар’інка на данецкім кірунку. У ноч на 24 красавіка ў раёне Мар’інкі супраціўнік некалькі дзясяткаў разоў абстрэльваў пазыцыі УСУ зь цяжкае зброі, што забаронена Менскімі дамоўленасьцямі. У выніку абстрэлу батальён «Фенікс» страціў шмат тэхнікі, двое воінаў атрымалі раненьні.

Remove ads

Структура

У складзе батальёну:

  • 1 дэсантна-штурмавая рота
  • 2 дэсантна-штурмавая рота
  • 3 дэсантна-штурмавая рота
  • мінамётная батарэя
  •  гаўбічная артылерыйская батарэя
  • рота агнявое падтрымкі
  • зэнітны артылерыйскі зьвяз
  • зэнітны ракетны зьвяз
  • выведвальны зьвяз
  • снайпэрскі зьвяз
  • аддзяленьне сувязі
  • аддзяленьне бесьпілётнікаў
  • інжэнэрна-тэхнічны зьвяз
  • гаспадарчы зьвяз
  • мэдычны пункт

Узбраеньне

  • БТР-70 / БТР-80
  • стралковая зброя (аўтамат Калашнікава)
  • кулямэты (ПКМ і Утьос)
  • ґранатамёты (розныя, у тым ліку АГС)
  • мінамёты 120-мм
  • гаўбіцы Д-30 122-мм
  • машыны выведкі
  • колавая тэхніка

Камандаваньне

  • маёр Сямён Калейнік
  • падпалкоўнік Сяргей Пачтарэнка[3]

Страты

  • Багдан Гавеля, сяржант, ґранатамётнік. Загінуў 4 лютага 2015 у выніку абстрэлу патруля УСУ паблізу с. Шырокіна.
  • Аляксандар Зайчэнка, жаўнер, ґранатамётнік. Загінуў 4 лютага 2015 у выніку абстрэлу патруля УСУ паблізу с. Шырокіна.
  • Міхайла Губрычэнка, жаўнер, баі за Пяскі, 14 лютага,
  • Аляксандар Еўсюкоў, старшы жаўнер, санінструктар. Загінуў 21 лютага 2015 року падчас абстрэлу з танка ды мінамётаў паблізу в. Шырокіна.
  • Уладзімер Вакалюк, жаўнер, наводчык. Загінуў 22 лютага 2015 року падчас мінамётнага абстрэлу ды далейшага агнявога сутыкненьня ў мястэчках Шырокіна — Саханка.
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads