Дэсантна-штурмавыя войскі Ўкраіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэса́нтна-штурмавы́я во́йскі Ўзбро́еных сі́лаў Украі́ны (па-ўкраінску: Десантно-штурмові війська Збройних сил України, ДШВ УСУ) — асобны род войскаў у складзе Ўзброеных сілаў Украіны, які прызначаны для вэртыкальнага ахопу суперніка ды дзеяў у ягоным тыле, да складу якога ўваходзяць паветранадэсантныя, аэрамабільныя ды штурмавыя часткі. Да 2012 року мелі назву Аэрамабільныя войскі (АэМВ), у 2012—2017 роках — Высокамабільныя дэсантныя войскі (ВДВ). Да 2015 року род дэсантных войскаў уваходзіў да складу Сухапутных войскаў.



Дэсантна-штурмавыя войскі здольныя дзеяць як паветраны дэсант ды прызначаныя для выкананьня баявых заданьняў у тактычным ды апэратыўным тыле ворага, якія немагчыма выканаць іншымі сіламі ды сродкамі. Войскі мэтанакіравана рыхтуюцца для актыўных баявых дзеяў у тыле суперніка, а таксама дзеяў у хадзе вядзеньня ахоўных, контрнаступальных, адмысловых, антытэрарыстычных ды міратворчых апэрацыяў.
Дэсантна-штурмавыя войскі месьцяцца ў сталай баявой гатовасьці і ё наймабільнейшым родам войскаў, які здольны выконваць хоць якое заданьне ў розных умовах.
Remove ads
Дактрына ўжываньня
Асноўнымі заданьнямі ДШВ вызначаныя:[2]
- парушэньне кіраваньня войскамі й працы тылу суперніка;
- прадухіленьне плянамернага ўжываньня рэзэрваў супернікам;
- змаганьне з паветранымі дэсантамі ды ґрупаваньнямі суперніка, што зламалася;
- заняцьце й утрыманьне важных аб’ектаў і рубяжоў з мэтаю забесьпячэньня бесьперашкоднага й своечасовага апэратыўнага разгортваньня ўласных войскаў ды сілаў у пэўных апэрацыйных зонах, раёнах.
Апрача асноўных заданьняў ДШВ могуць прыймаць удзел у змаганьні з пазапраўнымі фармаваньнямі, міжнародных апэрацыях па патрыманьні міру й бясьпекі, мерах па ахове жыцьця й здароўя грамадзянаў ды аб’ектаў дзяржаўнае ўласнасьці за мяжамі Ўкраіны ды выконваць іншыя заданьні, вызначаныя законамі Ўкраіны.
Remove ads
Гісторыя
Род дэсантных войскаў Узброеных сілаў Украіны быў створаны пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны на ґрунце часткаў і злучэньняў паветранадэсантных войскаў СССР, якія месьціліся на тэрыторыі краіны на момант распаду СССР. Злучэньні ды часткі ўваходзілі да складу Ўзброеных Сілаў Украіны паступова, у пэрыяд з 1 студзеня 1992 року да пачатку лета 1993 року.
1999 року Прэзыдэнтам Украіны была зацьверджаная дата Дня аэрамабільных войскаў — 2 жніўня[3].
27 ліпеня 2012 было падпісанае распараджэньне[4] пра прысваеньне аэрамабільным войскам УС Украіны назвы «Высокамабільныя дэсантныя войскі», такім чынам была аднаўленая радавая абрэвіятура «ВДВ».
У 2015 годзе аэрамабільныя брыґады Высокамабільных дэсантных войскаў былі ўзмоцненыя танкавымі падразьдзеламі, такім чынам ператварыўшы іх у дэсантна-штурмавыя. Кожная зь пяці брыґадаў мела атрымаць па танкавай роце. Для ўзмацненьня ВДВ былі абраныя танкі Т-80, што дзякуючы ґазатурбіннаму рухавіку мелі перавагу ў хуткасьці ды манэўранасьці ў параўнаньні з Т-64[5][6][7].
У траўні 2017 року канцэрн Укроборонпром падрыхтаваў чарговую партыю танкаў Т-80, якія прайшлі капітальны рэмонт, для перадачы дэсантным войскам[8].
У чэрвені 2017 року былі праведзеныя першыя ад аднаўленьня незалежнасьці вайсковыя вучэньні з стрэльбамі рэактыўнае артылерыі непасрэдна з паромаў на вадзе: падразьдзелы 95-е брыґады фарсавалі Дняпро[9][10].
Напрыканцы кастрычніка 2017 року Камандаваньне ВДВ паведаміла пра сьцьвярджэньне рэбрэндынґу ды новае даты прафэсійнага сьвята. Назва зьмененая на: Дэсантна-штурмавыя войскі, прафэсійнае сьвята: наваствораныя Дэсантна-штурмавыя войскі адзначацьмуць 21 лістапада, у Дзень архістратыґа Міхаіла[11][12].
21 лістапада 2017 року была праведзеная ўрачыстая цырымонія на Міхайлаўскай плошчы ў Кіеве падчас якое Прэзыдэнт Украіны й вайсковае камандаваньне падалі новую сымболіку:[13][14][15][16]
- была праведзеная цырымонія замены блакітнага бэрэта на бэрэты колеру марун разам з новым бэрэтным знакам[17]
- Паданы штандар камандоўца дэсантна-штурмавых войскаў
- Паданы сьцяг роду войскаў
- Усталяваны тэкст клятвы дэсантніка
Remove ads
Структура
1990
- 98-я ґвардзейская паветранадэсантная дывізія (Камандаваньне ПДВ).
- 224-ы навучальны цэнтар паветранадэсантных войскаў (м. Хыраў. Камандаваньне ПДВ).
- 40-я асобная дэсантна-штурмавая брыґада АдВА (м. Мікалаеў. Камандаваньне м. Адэса), зь ліпеня 1990 року — паветранадэсантная (Камандаваньне ПДВ, м. Масква).
- 23-я асобная дэсантна-штурмавая брыґада КВО (м. Крамянчук. Камандаваньне м. Кіеў), зь ліпеня 1990 року — паветранадэсантная (Камандаваньне ПДВ, м. Масква).
- У кожнай арміі АдВА, КВА, ПрыкВА — асобны дэсантна-штурмавы батальён.
- 908-ы асобны дэсантна-штурмавы батальён, Ганчароўскае (1 ґв. А)
1993
Станам на 1 чэрвеня 1993 року ґрупаваньне паветранадэсантных войскаў на тэрыторыі Ўкраіны існавала ў складзе:
- 98-я ґвардзейская паветранадэсантная дывізія была падзеленая напалову між Украінаю ды Расеяю, таму з траўня 1993 року перафармаваная ў 1-ю аэрамабільную дывізію, што мела ў сваім складзе: 25-ю паветранадэсантную брыґаду (217 ґв. пдп), 45-ю аэрамабільную брыґаду (новае фармаваньне на ґрунце 299 ґв. пдп), 91-ы артылерыйскі полк, 28-ы навучальны батальён (новае фармаваньне), комплект часткаў ды падразьдзелаў забесьпячэньня дывізіі. Пункт сталае дысьлякацыі — м.Балград ды мястэчка Вясёлы Кут Арцыскага раёну Адэскае вобласьці.
- 23-я асобная аэрамабільная брыґада (да 1990 року — 23 дшбр, да лета 1992 року — 23 пдбр) 1 ліпеня 1995 року была перададзеная да складу Памежных войскаў Украіны ды атрымала назву 23-і асобны аэрамабільны памежны атрад адмысловага прызначэньня. У 1997 годзе перададзеная да складу СБУ і рэфармаваная ў адмыспадразьдзел. Пункт сталае дысьлякацыі — м. Крамянчук Палтаўскае вобласьці.
- 224-ы навучальны цэнтар паветранадэсантных войскаў, зь верасьня 1993 року — 39-я асобная аэрамабільная брыґада (пазьнейша перафармаваная ў 80-ы асобны аэрамабільны полк), м. Хыраў, Львоўская вобласьць, з 2003 року перадысьлякаваны да м. Львоў.
- 40-я асобная паветранадэсантная брыґада (да 1990 року — 40 дшбр), потым — 40-я асобная аэрамабільная брыґада. Пазьнейша перафармаваная ў 79-ы асобны аэрамабільны полк, з чэрвеня 2007 року разгорнуты ў брыґаду. Пункт сталае дысьлякацыі месьціцца ў м. Мікалаеў.
- 95-ы навучальны цэнтар аэрамабільных войскаў, зь лета 1995 року перафармаваны ў 95-ю асобную аэрамабільную брыґаду. Частка сфармаваная на ґрунце кадравых злучэньняў 8-е танкавае арміі. Пункт сталае дысьлякацыі — м. Жытомір.
2001
У 2001 годзе аэрамабільныя войскі складаліся з:[18]
1-я аэрамабільная дывізія | |
Асобная брыґада | |
Асобныя палкі |
2008
25-я асобная паветранадэсантная брыґада
79-я асобная аэрамабільная брыґада
80-ы асобны аэрамабільны полк
95-я асобная аэрамабільная брыґада
28-ы асобны навучальны батальён (169-ы НЦ)
2019
Камандаваньне Дэсантна-штурмавых войскаў А3771, м. Жытомір
Remove ads
Навучальныя ўстановы
- Факультэт дэсантна-штурмавых войскаў Адэскае вайсковае акадэміі
Камандаваньне

- Камандоўцы
- (1992—1993) в.а. палкоўнік Віктар Савечко
- (1993—1998) ґенэрал-майор Віталь Раеўскі
- (1998—2005) палкоўнік Іван Якубец
- (2006—2012) палкоўнік Сяргей Лісавы
- (2012—2014) палкоўнік Аляксандар Швец
- (на 06.2014) в.а. палкоўнік Юры Галушкін
- (на 01.2015) в.а. палкоўнік Уладзімер Іваноў[23][24]
- (03.2015—08.2019) ґенэрал-лейтэнант Міхайла Забродзкі[25][26]
- (з 08.2019) ґенэрал-лейтэнант Яўген Майсюк
- Начальнікі штабу
- (2015—2016) ґенэрал-маёр Ігар Лунёў
- (з 2016) ґенэрал-маёр Андрэй Кавальчук[27]
- Першыя намесьнікі
- (2016—2018) ґенэрал-маёр Юры Содаль[28]
- (2018—2019) ґенэрал-маёр Яўген Майсюк
- (з 08.2019) палкоўнік Аляксей Шандар[29]
- Начальнікі кіраваньня баявое падрыхтоўкі
- (2016) палкоўнік Уладзімер Іваноў[30]
- Начальнікі паветранадэсантнае службы
- (2016) палкоўнік Юры Галушкін[31]
- Начальнікі кіраваньня ракетных войскаў ды артылерыі
- палкоўнік Сяргей Артамошчанка
- Намесьнікі па матэрыяльна-тэхнічным забесьпячэньні
- (2016) палкоўнік Паўло Шчэрбань[32]
- Начальнікі аддзелу па працы з асабістым складам
- (2016) палкоўнік Станіслаў Паўлушэнка[33]
Remove ads
Традыцыі
Прафэсійнае сьвята

З 2017 року наваствораныя Дэсантна-штурмавыя войскі адзначаюць сваё прафэсійнае сьвята 21 лістапада, у Дзень архістратыґа Міхаіла — вярхоўнага камандоўцы Божага войска ў бітве супраць нячыстых сілаў.[11] Сьвята ўсталяванае ва Ўкраіне загадам Прэзыдэнта Ўкраіны «Пра Дзень Дэсантна-штурмавых войскаў Узброеных Сілаў Украіны» ад 21 лістапада 2017 р. № 380/2017.
У папярэднія рокі, у 1999—2017, Дзень паветрана-дэсантных войскаў адзначаўся штороку 2 жніўня. Сьвята было ўсталяванае ва Ўкраіне загадам Прэзыдэнта Ўкраіны «Пра Дзень аэрамабільных войскаў» ад 2 жніўня 1999 р. № 937/99. На падставе загаду Прэзыдэнта Ўкраіны ад 27 ліпеня 2012 року № 457 «Пра Дзень высокамабільных дэсантных войскаў» была зьмененая ягоная назва, адпаведна да зьмены назвы роду войскаў.
Мянушка
Адна зь мянушкаў украінскіх дэсантнікаў — яноты[34][35][36]. Гэта знайшло адлюстраваньне ў сувенірнай прадукцыі дэсантных войскаў, ілюстрацыях[37]. Янотамі назваў дэсантнікаў і прэзыдэнт Украіны ў верасьні 2018[38][39].
Remove ads
Глядзіце таксама
- Паветранадэсантныя фармаваньні краінаў сьвету
- Паветранадэсантнае падрыхтаваньне
- Абсталяваньне Дэсантна-штурмавых войскаў Украіны
- Рэйд 95-й брыгады
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads