Akute

беларускі рок-гурт From Wikipedia, the free encyclopedia

Akute
Remove ads

«Akute» (Акутэ) — музычны гурт з Магілёва, заснаваны ў 2008 годзе ў складзе дуэту былых удзельнікаў гурта «Глюкі», сьпевака Стаса Мытніка і бас-гітарыста Рамана Жыгарава.

Хуткія факты Гады, Краіна ...
Remove ads

Мінуўшчына

Упершыня гурт выступіў прыканцы жніўня 2009 г. на фэстывалі «Прыход» пад Магілёвам[1]. Першая ж студыйная песьня «Адзіноцтва», прадстаўленая ў лістападзе, заняла ІІІ месца ў гіт-парадзе «Tuzin.fm» за 2010 год[2]. 26 чэрвеня выступіў на фэстывалі Be2gether (вёска Нарвілішкі, Салечніцкі раён, Віленскі павет, Летувіская Рэспубліка)[3]. Таксама перамог на «Басовішчы» (Польшча)[4] і «Верціфэсьце» (Украіна), заняў другое месца на «Адкрытым музычным сьвяце Графіці» (Менск). Увосень запісаў усе песьні будучага першага альбому на магілёўскай студыі «Арзамас-16».

У чэрвені 2011 году выйшаў першы альбом «Дзевачкі і космас», за які гурт адзначылі ў намінацыі «Прарыў году» на «Рок-каранацыі». 21 красавіка 2012 г. у менскі клюбе «Рэпаблік» адбылася прэзэнтацыя другога альбому «Не існуе»[5]. У верасьні граў на разагрэве ў брытанскага гурта Placebo. У сьнежні стаўся гуртом году паводле «Тузіну гітоў». Песьні гурта ўвайшлі ў саўндтрэк маладзёвага фільму «Вышэй за неба».

Remove ads

Ацэнкі

Зьміцер Падбярэскі сказаў пра гурт у 2014 годзе так: «„Akute“ — гэта „ULIS“ сёньняшніх часоў»[6].

Віталь Маціеўскі, франтмэн гурта «Open Space», ацаніў пераможны выступ гурта на «Басовішчы-2010»: «Яны ўвогуле малайцы! Яны скамбавалі эўрапейскі саўнд з беларускай моваю. Я з задавальненьнем слухаю іх песьні»[7][8].

Дыскаграфія

  • «Дзевачкі і космас» (2011)
  • «Kroŭ»[9] (люты 2012)
  • «Не існуе»[10] (2012)
  • «Ihołki»[11] (кастрычнік 2012)
  • «Рэальнасць і сны» (2014)
  • «Пластыка» (2016)
  • «V» (2019)[12]
  • «Напалову тут» (2022)

Узнагароды

Фэстывалі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads