Нарвілішкі
вёска ў Салечніцкім раёне Віленскага павету Летувы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нарвілішкі (лет. Norviliškės) — вёска ў Летуве, на рацэ Падакупцы. Знаходзіцца на 12 км на паўночны ўсход ад Дзевянішак, на граніцы зь Беларусьсю.
Нарвілішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся кляштар францішканаў у стылі рэнэсансу, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя.
Remove ads
Назва
Нора (Noro) і Віла (Wilo) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[2], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[3], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[4]. Такім парадкам, імя Нарвіла азначае «захаваньне волі»[5]. У гістарычным германскім арэале адзначалася імя Norvilus[6][7].
Паходжаньне імя Нарвіла ад складаньня германскіх імёнаў Noro і Wilo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[8].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[9], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[10]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[11].
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню ўпамінаюцца ў 1586 годзе. У 1617 годзе ўладальнікі маёнтку перадалі частку зямлі ордэну францішканаў і збудавалі тут мураваны кляштар ў стылі рэнэсансу і драўляны касьцёл[12]. Кляштар рэканструявалі ў канцы XVIII стагодзьдзя на сродкі Казімера Камінскага.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дзевянішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і зачынілі касьцёл, якія ператварылі ў баракі, а пазьней у школу.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Нарвілішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Нарвілішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[13]. У 1920 годзе Нарвілішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1929 годзе ў вёсцы збудавалі новы драўляны касьцёл.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Нарвілішкі занялі савецкія войскі, у лістападзе таго ж году вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР. 1—2 кастрычніка 1940 году ўлады СССР перадалі Нарвілішкі Летувіскай ССР. У 1941—1944 гадох вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
24—26 жніўня 2007 году ў Нарвілішках упершыню прайшоў буйны музычнага фэст be2gether з удзелам гуртоў зь Летувы (IR, Skamp, Mountainside), Польшчы (Myslovitz), Эстоніі (Tanel Padar & the Sun), Вялікабрытаніі (Joana & the Wolf), Беларусі (Drum Ecstasy, Ляпіс Трубяцкой, IQ48) ды іншых краінаў.
- Мястэчка на старых здымках
- Кляштар. Э. Навіцкі, 1907 г.
- Кляштар, 1927 г.
- Касьцёл, 1930 г.
- Інтэр'ер касьцёла, 1930 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XX стагодзьдзе: 1931 год — 165 чал.; 1959 год — 157 чал.; 1970 год — 107 чал.; 1979 год — 69 чал.; 1986 год — 58 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 24 чал.; 2011 год — 20 чал.; 2021 год — 9 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (1929)
- Кляштар францішканаў з званіцай (XVII ст.)
- Могілкі старыя каталіцкія
Галерэя
- Краявіды Нарвілішкаў
- Кляштар
- Званіца
- Касьцёл
- Фэст be2gether
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads