Mojo Blues
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Mojo Blues — беларускі гурт, што выконвае рытм-энд-блюзавыя стандарты і творы ўласнага аўтарства.
Гісторыя
Гурт утвораны ў 1997 годзе былымі гітарыстам Ільлёй Шэўчыкам і бубначом Сяржуком Кнышам гурту Крама, да якіх далучыўся сьпяваючы бас-гітарыст Bros In Blues (а раней Зіндан, Сузор'е) Аляксей Казлоўскі[1]. У 1999 годзе Казлоўскі зьехаў у ЗША, пакінуў гурт без аўтара і сьпевака[2]. Пасьля некалькі гадоў зьменаў у складзе ў 2003 гурт знайшоў сталую сьпявачку Юлію Петрушкевіч (што сьпявала некалі ў Бан Жвірбе) і здолеў выпусьціць трэці альбом[3]. Пасьля працяглых гастроляў па Эўропе[4] і Кітаі[5] гурт ціха зьнік.
Remove ads
Дыскаграфія
Літаратура
- Д.П. «MOJO BLUES» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 196–197. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads