Ёган Вільгельм Шырмэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ёган Вільгельм Шырмэр
Remove ads

Ёган Вільгельм Шырмэр (па-нямецку: Johann Wilhelm Schirmer; 5 верасьня 1807, Юліх — 11 верасьня 1863, Карльсруэ) — нямецкі мастак-пэйзажыст і графік.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

У 1821—1824 гадох юны Шырмэр вывучае рамяство пераплётчыка кніг у майстэрні свайго бацькі. Паралельна самавукам асвойвае малюнак, а з 1826 году вучыцца ў Дусэльдорфскай акадэміі мастацтваў у Ф. В. фон Шадава. Пад уплывам мастака Карла Фрыдрыха Лесынга Шырмэр захапляецца пэйзажным жывапісам.

З 1834 году ён выкладае ў Дусэльдорфскай акадэміі, з 1839 — прафэсар. Шырмэр (нароўні зь Лесынгам) быў адным з заснавальнікаў Дусэльдорфскай школы жывапісу. У 1838 годзе Шырмэр зьдзяйсьняе паездку ў Нармандыю, пасьля якой у сваіх палотнах робіць большы ўпор на малюнак і адценьні колераў. У 1840 падарожнічае па Італіі, піша карціны па біблейскіх матывах. У 1854 годзе мастак становіцца першым дырэктарам нядаўна адкрытай Мастацкай школы ў Карльсруэ. У свае апошнія гады Шырмэр актыўна выкарыстоўваў рэлігійна-біблейскія сюжэты, а яго манера пісьма становіцца блізкай да імпрэсіянісцкай.

Сярод вучняў І. В. Шырмэра варта назваць такіх майстроў, як Арнольд Бёклін, Ганс Тома, Освальд Ахэнбах, Ансэльм Фэербах, Якаб Бэкер, Рудольф Эп, Карл Фрыдрых Дэйкер.

Remove ads

Галерэя

Thumb
Парк у прыгарадзе Берліну, 1837
Thumb
Прыбой з караблямі на гарызонце, 1836
Thumb
Перад навальніцай, прыгарад Рыму, 1858

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads