Іва

мужчынскае асабовае імя (Ivo) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іва — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Іва (Ivo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова іў- паходзіць ад стараісьляндзкага yr 'ціс'[2] ('лук'[3][4]). Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Ібут, Івар; адзначаліся германскія імёны Ibodus, Iwar.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Iwo і вытворнага ад яго Iwosław[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловеки… а Ива (1440—1492 гады)[6]; люди… Степанъ Витовтович… Сидор Иевович (16 ліпеня 1521 году)[7]; имена осочниковъ Бельскихъ… Иванъ Ивовичъ (1536 год)[8][a].

Remove ads

Носьбіты

  • Ленарт Мацеевіч Івовіч — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1596—1598 гадох[14]
  • Валянтын Мацеевіч Івовіч — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1598 і 1600 гадох[15]

Івовічы (Iwowicz) гербу Лялівалітоўскі шляхецкі род зь Віленшчыны[16].

Заўвагі

  1. Таксама:
    • Івін (адзначалася старажытнае германскае імя Iwin[1]): Jakub Iwin (1837 год)[9];
    • Івуць: Franciszek Iwuć (1800 год)[10];
    • Івальд (адзначалася германскае імя Iwald[11]): Antoni Iwald (1804 год)[12];
    • Іват: на тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Іватовіч[13];

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads