Леанард
мужчынскае асабістае імя (Leonard) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанард (Ленард, Лінард, Лейнард), Ленарт (Лінарт, Лянарт, Лейнарт, Лейнэрт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча. Жаночае імя — Леанарда.
Remove ads
Паходжаньне
Леанард, Лінард, Ленэрт, Лінэрт, або Ленарт (Leonard[1], Linard[2], Lienert, Lehnert, Lennart[3][4]) — імя германскага паходжаньня[5][6]. Іменная аснова леў- (леан-) (імёны ліцьвінаў Левік, Левальд, Леварт; германскія імёны Leuico, Lewald, Levard) паходзіць ад германскага lēw 'леў'[7], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Мэйнарт, Сутарт; германскія імёны Beynart, Meinhart, Sutardus) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[8][9].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Leonard (Lanard, Lenart)[10].
У 1628 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Jacobus Leonhardi, Sensburgensis Borussus[11]. У ваколіцах Мэмэлю шырока бытавала прозьвішча Lenart[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Leonardus (29 траўня 1479 году)[13]; дворянин наш Ленартъ Косинскии (17 верасьня 1511 году)[14], Ленарту Косинскому, брату его (16 лістапада 1512 году)[15]; limites prati Leonardi Andreijkowicz (20 або 23 чэрвеня 1522 году)[16]; Ленартъ Гринькович[17], Ленартъ Кондриновичъ[18], Ленартъ Полепевич… Ленартъ Тальковичъ[19], Ленартъ Станковичъ[20], Ленартъ Радивиловичъ[21], Ленартъ Нарушевичъ[22], Ленартъ Контримовичъ[23], Ленартъ Пацевич… Ленартъ Шумятовичъ[24], Ленартъ Семеновичъ[25] (1528 год); з Сомилишок… Ленартъ Радивилович[26], Ленартъ Воитехович[27] (1533—1535 гады); Ленартъ Контримович… Ленартъ Шимкович Толмантовича (30 ліпеня 1545 году)[28]; Lenarth Dogierth (26 сакавіка 1554 году)[29]; Januss a Lienarth Chomiczy… Stasz a Lienarth Misiucziczy… Jan Lienarth (1558 год)[30]; Lenarth Przechrzcicz… Lenarth Mężay… Lenarth Rychlikowicz[31], Michał Lenart[32] (2 траўня 1558 году); Lenart Radziwiłowicz (1561 год)[33]; Ленартъ Сташкевичъ… Ленартъ Станькевичъ… Ленартъ Стаськовичъ (1563 год)[34]; Linard Chayduska… Lienard Mezay… Linard Danilowski… Linard Prosienski… Linard Richlikowicz… Lienard Riblikowicz… Sczesna Linartowicz… Pietrasz Lienard (1563 год)[35]; Ленартъ Довъкгиръдъ[36], Ленартъ Алексанъдрович Можеико[37] (1565 год); Ленартъ Климовичъ[38], Ленартъ Юревъ сынъ[39], Ленартъ Васковичъ[40], Ленартъ Марковичъ[41], Ленартъ Борысовичъ[42], Ленартъ Юрьевичъ[43] (1567 год); Lenard Okinca (1585 год)[44]; Samuel Leonhardi, Lithuannus (1589 год)[45]; Samuel Leonharti, Lituanus (1602 год)[46]; пани Станиславовая Ленартовича Довкгяловича (15 студзеня 1594 году)[47]; села Воишъвилтъ Ленартъ Матеевичъ (10 чэрвеня 1594 году)[48]; Настася Ленартовна (10 траўня 1595 году)[49]; Стасюкъ Буката, сыновъ два: Янукъ, Ленартъ… Ленартъ Чумодановъ, сыновь два: Павлюкъ, Андрей (1595 год)[50]; Янъ Ленартовичъ Ресскій (1601 год)[51]; Я Янъ Ленартовичъ Реcкий, возный воеводства Виленского (6 верасьня 1602 году)[52]; Adam Lenartowicz (20 лістапада 1604 году)[53]; Maciey y Lienart Oliechnowiczowie (7 красавіка 1610 году)[54]; а пана Миколая Ленартовича (12 лютага 1618 году)[55]; Lenart Micewic (26 лютага 1619 году)[56]; Pawel Linartowicz… Lenart Borckiel (24 чэрвеня 1645 году)[57]; Kazimierz Lanartowicz… Matheusz Lanartowicz (1690 год)[58]; Pater Antonius Lenartowicz, musicus (каля 1700—1702 гадоў)[59]; Marcin Leynart (1755 год)[60]; Katarzyna Lejnard (1814 год)[61]; Dorota Lejnart (1819 год)[62]; Wiktoria Lejnert (1828 год)[63].
Remove ads
Носьбіты
- Ленарт Касінскі — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1511—1512 гадох
- Ленарт Грынькавіч — ашмянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Ленарт Кандрынавіч — кернаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ленарт Полепевіч і Ленарт Талькавіч — вількамірскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ленарт Станькавіч — жыжмарскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ленарт Радзівілавіч — сумілішкаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ленарт Нарушавіч — эйшыскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ленарт Кантрымавіч, Ленарт Пацавіч і Ленарт Шумятавіч — радунскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ленарт Сямёнавіч — астрынскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Адам Ленартовіч — жыхар Кейданскай воласьці, які ўпамінаецца ў 1604 годзе
- Леанард Готаўт — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стольнік смаленскі ў 1727 годзе[64]
- Леанард Ойлер (1707—1783) — швайцарскі, нямецкі і расейскі матэматык, які зрабіў значны ўнёсак у разьвіцьцё матэматыкі, а таксама фізыкі, мэханікі і астраноміі
- Леанард Пацей (каля 1730—1774) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, абозны і стражнік вялікі літоўскі
- Ігнаці Леанард Садоўскі — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста слонімскі, палкоўнік літоўскага войска
- Якуб і Ян Лейнартовічы — шляхцічы Менскага ваяводзтва, якія ўпамінаюцца ў 1787 годзе[65]
- Леанард Ходзька (1800—1871) — беларускі і польскі гісторык, публіцыст, выдавец
Ленарты (Lenart) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[66].
Ленартовічы (Lenartowicz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[67].
Ленартовічы (Lenartowicz) гербу Ястрабец — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[68].
Грынкевічы-Ленартовічы — літоўскі шляхецкі род[69].
Ленарт (Lenart) і Ленартовіч (Lenartowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[70].
Ленэрт (Lehnert) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[71].
У XVI ст. існавалі маёнткі Ленартаўшчызна (Ленартовщизна) і Ленатава (Ленартово) у Жамойцкім старостве[72].
На 1903 год існавала сядзіба Леанардышкі ў Расенскім павеце Ковенскай губэрні[73].
У гістарычнай Прусіі існуе вёска Ленарты, у былым Жамойцкім старостве — Лінарты, на гістарычнай Вількаміршчыне — Лінарцішкі, на гістарычнай Ашмяншчыне — Леанардава.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads