Аванэс Шыраз
армянскі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аванэ́с Шыра́з (сапр. — Онік Карапэцян, па-армянску: Հովհաննես Շիրազ; 27 красавіка 1914 — 14 сакавіка 1984) — армянскі паэт, грамадзкі дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Александропаль (цяпер Гюмры), падчас генацыду армянаў. Бацька быў забіты жаўнерамі ў полі падчас працы. Аванэс рос у прытулку для сірот, пакуль аднойчы на рынку выпадкова не знайшоў сваю маці. Быў памагатым шаўца, працаваў у Тэкстыльным камбінаце Ленінакану.[3]
Ягоныя першы твор — «Прыход вясны», быў апублікаваны ў 1935 годзе, пасьля чаго навэліст Атрпэт даў маладому Аванэсу псэўданім «Шыраз», параўнаўшы ягоную паэзію з ружамі пэрсыдзкага гораду Шыразу.
У 1937—1941 гадох навучаўся на філялягічным факультэце Ерэванскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 1956 годзе — у Маскоўскім літаратурным інстытуце імя Горкага.
Апублікаваў зборнікі «Пачатак вясны», «Голас паэта», «Ліра Армэніі»[4], «Сіяманта і Хджэзарэ», «Помнік маці», «Армянская дантыйская» й інш. За зборнік «Усечалавецкае» ў 1975 г. быў ганараваны Дзяржаўнай прэміяй Армянскае ССР.
У 1960 і 1969 гадох фірма «Мелодия» на вініле выпусьціла вакальна-сымфанічны цыкль Авэта Тэртэрана «Радзіма» на словы Аванэса Шыраза.
Памёр у сакавіку 1984 году ў Ерэване. Пахаваны ў пантэоне парку імя Камітаса.
Remove ads
Творчасьць
Аванэс Шыраз — клясык армянскае літаратуры. Гэта паэт рамантычнага стылю й сьветаўспрыманьня. Зборнікі вершаў «Песьня Армэніі» (1940), «Голас паэта», «Кніга песень» (абодва 1942), «Лірыка» (1946), «Кніга міру й каханьня» (1949), «Ліра Армэніі» (кн. 1—3, 1958—1964), "Помнік маці (1968) і інш. прысьвечаныя радзіме, каханьню, маці й прыродзе. У паэмах «Сіяманта й Хаджэзарэ» (1935), «Біблейскае» (1944) гармонія чалавека з прыродай[5].
На беларускую мову ягоныя асобныя творы пераклалі Сьцяпан Гаўрусёў, Анатоль Грачанікаў, Юрась Сьвірка[5].
Remove ads
Памяць
Ягоным імем названыя вуліцы ў Армэніі й Іране, у Гюмры ёсьць музэй паэта.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads