Аляксандар Анюкевіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алякса́ндар Анюке́віч (нар. 10 красавіка 1992 году) — беларускі футбаліст, абаронца. Цяпер працуе трэнэрам у штабе гарадзенскага «Нёману».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец «Нёмана». З 2010 году пачаў праходзіць у асноўны склад каманды. У другой палове 2012 году замацаваўся на пазыцыі левага абаронцы, але пасьля вяртаньня да шыхтаў Максіма Вітуса саступіў яму гэтую пазыцыю. У першай палове 2013 году трывала зьяўляўся ў асноўным складзе, звычайна на пазыцыі правага абаронцы, а пачынаючы з верасьня пачаў толькі выходзіць на замену. У пачатку 2014 году гуляў у асноўным складзе як левы абаронца, але пазьней быў выцесьнены з складу і пачаў толькі выходзіць на замену. У студзені 2015 году пакінуў гарадзенскі клюб[2] і выправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ», аднак кантракт з аўтазаводцамі падпісаны ня быў[3]. У выніку вярнуўся ў «Нёман», зь якім у лютым 2015 году склаў новае працоўнае пагадненьне[4].

У пачатку 2017 году спрабаваў працаўладкавацца ў славацкім «Ружамбэрку»[5] і казаскім «Іртышы»[6], аднак у выніку вярнуўся ў Горадню і ў лютым 2017 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам»[7]. У сэзоне 2017 году ня меў трывалага месца ў асноўным складзе. Выступаў за дубль, і толькі ў канцы сэзону вярнуўся да першай каманды. У першай палове сэзону 2018 году прыцягваўся да асноўнага складу, а з жніўня зноў выступаў за дубль.

У сьнежні 2018 году перайшоў у «Слуцак»[8], дзе неўзабаве замацаваўся ў пачатковым складзе. У сьнежні 2019 году скасаваў кантракт з слуцкім клюбам[9]. У студзені 2019 году праходзіў прагляд у казаскім клюбе «Касьпі»[10], аднак у выніку вярнуўся ў «Слуцак» і падпісаў новы кантракт[11]. У пачатку сэзону 2020 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, а зь ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2021 году падоўжыў пагадненьне з «цукровымі»[12]. Сэзон 2021 году пачынаў у асноўным складзе, пазьней пачаў часам заставацца на лаўцы запасных.

У студзені 2022 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з слуцкім клюбам[13]. Хутка пачаў трэнавацца зь «Нёманам» і ў лютым афіцыйна вярнуўся ў гарадзенскі клюб[14]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з гарадзенцамі[15]. У студзені 2025 году аб’явіў аб заканчэньні кар’еры ў пераходзе на трэнэрскую працу[16].

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads