Аляксандар Кулінковіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Кулінко́віч (творчы псэўданім — Аляксандар Кульлінковіч; 18 траўня 1972, Смалявічы — 3 жніўня 2018[2], Менск) — беларускі рок-музыка, заснавальнік і вакаліст гурта «Neuro Dubel»[3].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Смалявічах, зь пяці гадоў жыў у Менску. Навучаўся ў ПТВ па спэцыяльнасьці «сантэхнік», у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце (факультэт журналістыкі, скончыў першы курс), працаваў у моладзевых выданьнях[4]. З 1985 году пісаў вершы, музыку. Жанаты з 8 траўня 1999 году. Мае сына (нарадзіўся 6 лютага 2000 году).
Сьмерць
3 жніўня 2018 году Аляксандар адаслаў СМС аднаму зь сяброў, што дрэнна сябе адчувае і выклікае хуткую. Музыка трапіў у рэанімацыю, дзе ўвечары 3 жніўня сканаў. Прычынай сьмерці называюць праблемы зь лёгкімі, ці дакладней «схаванае запаленьне лёгкіх». У дзень сьмерці «Нейра Дзюбель» павінен быў выступаць на фэстывалі «Рок за баброў»[2].
Remove ads
Творчы шлях
17 ліпеня 1989 году заснаваў гурт Neuro Dubel, лідэрам якога зьяўляецца да канца жыцьця[5]. Пісаў музыку і тэксты. Таксама браў удзел у некаторых запісах і канцэртах гурта «Крамбамбуля».
Літаратура
- Д.П. КУЛІНКОВІЧ АЛЯКСАНДР (Куллинкович Александр, Kulinkovich Aliaksandr) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 149. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads