Аляксандар Раеўскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Рае́ўскі (нарадзіўся 19 чэрвеня 1988 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. Сёньня працуе трэнэрам дублюючай дружыны мазырскай «Славіі».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачынаў кар’еру ў мазырскай «Славіі», але хутка апынуўся ў складзе магілёўскага «Дняпра». У магілёўскім клюбе гуляў за дубль, часам прыцягваючыся таксама да гульняў асноўнай каманды. У 2009 годзе перайшоў у «Славію», якая на той момант выступала ў Першай лізе, і праз два гады дапамог ёй перамагчы ў гэтым турніры.
Сэзон 2012 году распачаў у Найвышэйшай лізе ў складзе «Славіі», але ўлетку пакінуў клюб. У другой палове 2012 году заставаўся бяз клюбу, а ў сэзоне 2013 году пачаў гульцом шацілавіцкага «Хіміка». Паводле вынікаў сэзону 2013 году «Славія» зноў апынулася ў Першай лізе, і Аляксандар чарговы раз далучыўся да мазырскага клюбу. У сэзоне 2014 году забіў 5 галоў за «Славію», чым другі раз дапамог ёй вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У Найвышэйшай лізе Раеўскі пачаў пераважна выходзіць на замену, а ў сэзоне 2016 году ўжо быў футбалістам пачатковага складу, тады ж пачаў звычайна выкарыстоўвацца ў якасьці абаронцы. У сэзоне 2017 году быў асноўным апорным паўабаронцам мазырчукоў, але ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. На наступны год дапамог мазырчукам перамагчы ў другім дывізіёне і вярнуцца ў эліту.
У 2019—2020 гадах зьяўляўся на полі нерэгулярна, шмат прапускаў матчаў праз траўмы. У студзені 2021 году падоўжыў пагадненьне з мазырскім клюбам[2]. У першай палове 2021 году пераважна выходзіў у першай адзінаццатцы, але зь лета зноў пераважна выходзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Славію»[3] і завяршыў прафэсійную кар’еру.
Трэнэрская
З 2022 году працаваў у «Славіі» дзіцячым трэнэрам, а ў пачатку 2023 году быў прызначаны галоўным трэнэрам дублюючага складу[4], дзе працаваў да сканчэньня 2023 году. У сьнежні 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі Б[5].
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads