Аляксей Васілеўскі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксей Васілеўскі (нарадзіўся 2 чэрвеня 1993 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

З 2009 году выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра». У сэзоне 2014 году пачаў прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 7 траўня 2014 году ў матчы супраць «Нёману» (0:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У сэзоне 2015 году выступаў за дубль, і толькі ў канцы сэзону згуляў у некалькіх матчах за першую каманду.

У студзені 2016 году прыбыў на прагляд у «Слуцак»[3], але не падышоў гэтаму клюбу і пазьней апынуўся ў табары «Крумкачоў», зь якімі ў сакавіку падпісаў кантракт[4]. У складзе сталічнага клюбу здолеў замацавацца ў першым складзе.

У першай палове сэзону 2017 году звычайна заставаўся на лаўцы запасных, выступаючы за дубль. Улетку вярнуў сабе месца ў першай адзінаццатцы «Крумкачоў». У пачатку 2018 году праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», пазьней вярнуўся ў сталічную каманду, аднак у сакавіку 2018 году «Крумкачам» было адмоўлена ў атрыманьні ліцэнзіі на сэзон 2018 году. Неўзабаве абаронца перайшоў у «Баранавічы»[5]. Пакінуў баранавіцкі клюб у ліпені таго ж году і вярнуўся ў «Крумкачы»[6], аднак згуляў толькі ў двух матчах і па заканчэньні сэзону пакінуў каманду.

Міжнародная

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу ў 2012 і 2013 гадах.

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads