Аляксей Кароль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксе́й Каро́ль (нар. 29 траўня 1945, Копысь, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць — 12 верасьня 2015, Сынгапур) — беларускі грамадзкі дзеяч, журналіст. Рэдактар беларускамоўнай газэты «Новы час» (2007—2015). Кандыдат гістарычных навук.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся 29 траўня 1945 году ў пасёлку Копысь Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Бацька, родам зь Бярэзінскага раёну, пасьля фронту працаваў партыйным сакратаром і старшынём выканкаму Смаргонскага раёну (Гарадзенская вобласьць), пазьней — кіраўніком піўнога бровара ў Маладэчне (Менская вобласьць). Маці была настаўніцай. Да 7 клясы навучаўся ў Смаргоні. Школу скончыў у Маладэчне. У 1964—1967 гг., пасьля 10 клясаў, цягам 3 гадоў служыў танкістам у савецкім войску, што разьмяшчалася ў Нямецкай Дэмакратычнай Рэспубліцы[1]. У 1971 годзе скончыў гістарычны факультэт Менскі педінстытуту .
Кандыдацкую дысэртацыю абараніў па тэме пасьляваеннай акупацыі Нямеччыны ў 1945—47 гадах. Працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі Навук БССР, Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ.
Аўтар трох кніг і манаграфій: пра Першую расейскую рэвалюцыю 1905—1907 гадоў, пра Другі зьезд Расейскай сацыял-дэмакратычнай работніцкай партыі і пра Ўсевалада Ігнатоўскага.
У канцы 1980-х пісаў даведачную інфармацыю пра рэабілітацыю Зьмітра Жылуновіча і Ўсевалада Ігнатоўскага, а таксама іншых «нацдэмаў», рэпрэсаваных у 20-30-я гады ХХ стагоддзя.
Адзін з заснавальнікаў Партыі народнай згоды. Некалькі разоў быў ініцыятарам аб’яднаньня сацыял-дэмакратаў. У 2004 годзе балятаваўся ў парлямэнт у Маладэчне. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году быў даверанай асобай Аляксандра Казуліна.
З 1992 году выдаваў незалежную газэту «Згода», якую закрылі за два дні да выбараў 17 сакавіка 2006 году — за карыкатуры на прарока Мухамеда. Па факце перадрукаваньня гэтых карыкатур была заведзена крымінальная справа, у якой Аляксей Кароль быў сьведкам.
З 1992 г. намесьнік старшыні Партыі народнай згоды. На 2001 г. быў намесьнікам старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада»[2].
З 2007 г. працаваў галоўным рэдактарам газэты «Новы час». 3 чэрвеня 2008 г. перамог у Міжнародным конкурсе журналістаў імя Найта, узнагароду за ўдзел у якім 12 лістапада ўручыў Міжнародны цэнтар для журналістаў(en) (Вашынгтон, ЗША)[3]. У 2009 атрымаў узнагароду “Вольная прэса ва Усходняй Еўропе ад Фонда Цайт (Нямеччына) і Фонда Вольнага Слова[4] (Нарвэгія). Узнагарода была ўручана 3 чэрвеня 2009 г. у Нарвэскім Нобэлеўскім Інстытуце ў Осьлё.
У чэрвені 2015 г. выпусьціў дакумэнтальны фільм «1990-я: Як гэта было, і які шлях мы не прайшлі»[5]. У 2015 Кароль змагаўся з ракам лёгкіх, але працягваў актыўна ўдзельнічаць у працы рэдакцыі і грамадзкім жыцьці Беларусі. Апошнія тры месяцы жыцьця правёў ў коле сынавай сям’і ў Сынгапуры, дзе праходзіў курс лячэньня. Памёр 12 верасьня 2015 году ў Сынгапуры.
Remove ads
Бібліяграфія
- Аляксей Кароль, Іларыён Ігнаценка. Усевалад Ігнатоўскі і яго час / рэд. В.Г. Мацкевіч. — Менск: Голас Радзімы, 1991. — 123 с.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads