Ампэрсанд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ампэрса́нд (&), таксама вядомы як «знак і», уяўляе сабой лагаграму ⟨&⟩, якая прадстаўляе злучнік «і». Ампэрсанд ўзьнік як лігатура літар et — па-беларуску: ⟨і⟩ альбо ⟨й⟩.
Гэты артыкул зьмяшчае спэцыяльныя сымбалі. Без адпаведнай апрацоўкі вываду вы можаце бачыць пытальнікі, квадрацікі ці іншыя сымбалі. |
Remove ads
Этымалёгія
Традыцыйна ў ангельскай мове пры вымаўленьні любая літара, якая таксама магла выкарыстоўвацца як слова сама па сабе (⟨a⟩, ⟨i⟩ і ⟨o⟩), мела прэфікс лацінскага выразу per se («сама па сабе»), напрыклад, «per se A»[1][2][3]. Таксама была звычайнай практыкай дадаваць знак & у канцы альфабэту, гэта была 27-я літара, якая выстаўлялася як лацінскае et, ці пазьней па-ангельску — and. У выніку, альфабэт заканчваўся на «X, Y, Z, and per se and». Гэтая апошняя фраза звычайна замянялася на «ampersand», і гэты тэрмін увайшоў ва ўжытак ангельскае мовы ў 1837 годзе.
«Тэрмін ампэрсанд зьяўляецца скажэньнем and per se and, што літаральна азначае & сам па сабе. Сымбаль & паходзіць ад лігатуры ET альбо et, якая зьяўляецца лацінскім словам, якое пазначае „і“.»— Джэфры Глейстэр, Glossary of the Book[4]
Ужо сьцьвярджалася, што Андрэ-Мары Ампэр (André-Marie Ampère) выкарыстаў гэты сымбаль у сваіх шырока распаўсюджаных публікацыях і што людзі сталі называць новую форму «Ampère's and».
Remove ads
Гісторыя й выкарыстаньне



У сучаснасьці ампэрсанд выкарыстоўваецца ў мовах, дзе злучнік «і» («й») ёсьць дзьвюма й больш літарамі. У беларускай мове патрэбы выкарыстоўваць ⟨&⟩ няма, але выкарыстоўваць яго можна.
Ампэрсанд выкарыстоўваюць розныя кампаніі, напрыклад Johnson & Johnson, Dolce & Gabbana; яго выкарыстоўваюць у абрэвіятурах (ува ангельскай і інш. мовах): P&O («Peninsular and Oriental»).
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads