Анатоль Казлоў
беларускі піьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Сяргеевіч Казлоў (28 ліпеня 1962, в. Асінаўка, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласьць - 20 сакавіка 2023) — беларускі празаік, літаратуразнаўца.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 28 ліпеня 1962 году ў в. Асінаўка Краснапольскага раёну Магілёўскай вобласьці. У 1985 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт.
Працаваў у будакашалёўскай раённай газэце «Авангард» (1985, 1987—1988), служыў у Савецкай Арміі ў Сыбірскай ваеннай акрузе (1985—1987). У 1988—1990 гадох вучыўся ў асьпірантуры пры Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР, працаваў над дысэртацыяй «Сатыра і гумар у беларускай літаратуры 1920-х — пачатку 1930-х гадоў» (навуковы кіраўнік — Іван Навуменка).
У 1990—1992 гадох — загадчык аддзелу публіцыстыкі і нарыса часопісу «Полымя». У 1992—2003 і 2011—2014 гадох — загадчык аддзелу прозы часопісу «Маладосьць». Галоўны рэдактар газэты «Літаратура і мастацтва» (2003—2009). Супрацоўнік часопісу «Нёман» (2009—2011, з 2014).
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1991 году. З 2006 году — сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.
Remove ads
Творчасьць
Першыя апавяданьні былі апублікаваныя ў 1985 годзе[3]. У творах пісьменьніка цесна пераплятаюцца містыка й рэчаіснасьць, прысутнічаюць фальклёрна-міталягічныя матывы. Яго героі — маладыя людзі, якія шукаюць сваё месца ў жыцьці.
Аўтар празаічных зборнікаў:
- Міражы ценяў (1990),
- І тады я памёр… (1993),
- Незламаная сьвечка (2000),
- Юргон (2006),
- Горад у нябёсах (2009),
- Той, хто абганяе сны (2014).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads