Андрэй Горбач

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Горбач (нар. 20 траўня 1985 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Пачынаў кар’еру ў мастоўскім «Нёмане», дзе выступаў на пазыцыі нападніка. Потым гуляў за дубль БАТЭ. З 2005 году выступаў за гарадзенскі «Нёман», дзе паступова стаў гульцом асноўнага складу. Тады ж перакваліфікаваўся ў абаронцу. У пачатку 2012 году перайшоў у магілёўскі «Дняпро». Дапамог клюбу здабыць перамог ў Першай лізе, а ў сэзоне 2013 году выступаў у асноўным складзе ў Найвышэйшай лізе.

У студзені 2014 году падпісаў кантракт з «Слуцкам»[2].[3]. У слуцкім клюбе пераважна выходзіў на замену. У чэрвені і ў кастрычніку—лістападзе 2014 году зьяўляўся ў стартавым складзе на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. У сьнежні 2014 году кантракт з «Слуцкам» быў скасаваны[4]. У лютым 2015 году пасьля прагляду зноў стаў гульцом гарадзенскага «Нёмана»[5]. У складзе рачнікоў зноў стаў часам выкарыстоўвацца ў якасьці нападніка. У студзені 2016 году падоўжыў кантракт з гарадзенцамі[6], а ў лютым 2017 году падпісаў новае пагадненьне на адзін год[7]. У сэзоне 2017 году пачаў радзей зьяўляцца ў складзе, звычайна выходзіў на замену ў канцы матчу, толькі ў канцы сэзону пачынаў сэзон у першай адзінаццатцы. У лістападзе 2017 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам» на наступны сэзон[8].

Сэзон 2018 году пачынаў на лаўцы запасных, пазьней пачаў гуляць за дубль. У канцы сэзону гуляў ужо ў асноўнай камандзе. У сьнежні 2018 году падоўжыў пагадненьне з гарадзенцамі на 2019 год[9]. У першай палове новага сэзону трывала гуляў у асноўным складзе, але пазьней страціў месца на полі. У лютым 2020 году стала вядома, што абаронца завяршыў кар’еру і будзе працаваць у структуры «Нёмана»[10].

У 2021 годзе ў якасьці аматара выступаў у Другой лізе за гарадзенскі ЖКГ.

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads