Андрэй Лаўрык
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэ́й Ла́ўрык (нар. 7 сьнежня 1974 году) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр, гуляў на пазыцыі абаронцы. У 1997—2005 гадах выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Найлепшы футбаліст Беларусі 1997 году.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачынаў гуляць у ДЮСШ гораду Ігумену Менскай вобласьці, дзе першым ягоным трэнэрам быў Аляксандар Чарнавец. Пазьней далучыўся да школы менскага «Дынама», дзе трэнаваўся ў Юрыя Пышніка і Івана Шчокіна. Выступаў за фарм-клюб «Дынама-93», які ў 1992—1993 гадах меў назоў «Дынама-2» і «Беларусь». Таксама быў футбалістам сталічнага «Дынама», дзе асабліва ўдалым стаў сэзон 1997 году, калі паўабаронца адзначыўся васьмю галамі[4]. Пасьля гэтага быў футбалістам расейскіх клюбаў «Лякаматыў» і «Дынама» з Санкт-Пецярбургу.
З 2004 па 2007 гады гуляў за пермскі «Амкар». У сэзоне 2007 году перастаў трапляць у асноўны склад, паколькі галоўны трэнеэ Рашыд Рахімаў зрабіў стаўку на Нікалу Дрынчыча. 24 студзеня 2008 году на правах свабоднага агента перайшоў у расейскае «Тарпэда», якое тады спаборнічала ў першым дывізіёне. Згуляўшы ў 5 матчах першынства 2008 году, 29 красавіка 2008 году пакінуў каманду ў сувязі з датэрміновым скасаваньнем працоўнай дамовы. У ліпені 2008 году склаў паўгадавы кантракт з чэмпіёнам Казахстану «Актабе». У студзені 2009 году працягнуў кантракт яшчэ на год. У сакавіку 2010 году ўзгадніўся з «Балтыкай»[5], але, у сувязі з тым неўзабаве ў клюбе ўзялі курс на амаладжэньне складу, футбаліст перайшоў у жодзінскае «Тарпэда»[6], дзе і завяршыў кар’еру, дагуляўшы сэзон.
Міжнародная
Згуляў 37 матчаў у складзе зборнай Беларусі, адзначыўшыся адзіным голам, які правёў у браму зборнай Польшчы.
Remove ads
Трэнэрская праца
З 2011 году Лаўрык працаваў у якасьці трэнэра-асыстэнта Сяргея Гурэнкі ў «Тарпэда-БелАЗ», атрымаўшы трэнэрскую катэгорыю «В». У лютым 2014 году ачоліў менскі «Партызан»[7]. У верасьні 2014 году пакінуў каманду ў сувязі зь зьняцьцём клюбу з спаборніцтваў у Другой лізе праз банкруцтва. З 2017 па 2018 гады працаваў спартовым дырэктарам у менскім «Дынама», але пакінуў клюб праз канфлікт з галоўным трэнэрам Сяргеем Гурэнкам. Увосень 2018 году стаў трэнэрам-сэлекцыянэрам берасьцейскага «Дынама»[8]. Улетку 2020 года зноў стаў спартовым дырэктарам менскага «Дынама»[9]. На гэтай пасадзе працаваў да 2022 году[4].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads