Астрошыцы
вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Астро́шыцы[1] — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Астрошыцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню ўпамінаецца ў 1449 годзе, як маёнтак пад назвай Астрожчычы. Належаў Судзімонтавічам, Кежгайлам, Шамётам, з 1590 году Крыштофу Радзівілу, потым Тышкевічам (да пачатку XX ст.).
У 1747 годзе тут была пабудавана уніяцкая царква. У 1870 годзе вёска Астрашыцка-Гарадоцкай воласьці. На пачатку XX ст. паселішча Астрошыцы складалася з панскага двара (55 жыхароў) і вёскі (150 жыхароў, 21 двор).
З 1924 году - цэнтар сельсавету Астрашыцка-Гарадоцкага, з 1931 году у Лагойскім раёне.
Remove ads
Насельніцтва
- 1994 год — 689 жыхароў, 218 двароў
- 2009 год — 581 чалавек[2]
Славутасьці
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads