Бэрыслаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бэрысла́ў (па-ўкраінску: Берислав) — места ў Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Дняпры, на правым беразе Кахоўскага вадасховішча. Адміністрацыйны цэнтар Бэрыслаўскага раёну. Знаходзіцца за 75 км ад Хэрсону і за 12 км ад чыгуначнай станцыі Казацкая. Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць места з Новай Кахоўкай і Хэрсонам.
Remove ads
Гісторыя
Замак Сьвятога Яна
У XIV—XV стагодзьдзях тэрыторыя сучаснага Бэрыслава ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. На пераправе праз Дняпро знаходзілася літоўская мытня, вядомая пад назвай Вітаўтава Мытніца.[2]
Паводле найбольш распаўсюджанай навуковай вэрсіі, менавіта тут у 1398 року вялікі князь Вітаўт збудаваў мураваны памежны замак Сьвятога Яна.[3]
Напрыканцы XV стагодзьдзя гэтую тэрыторыю захапілі крымскія татары, Вітаўтавыя мытня й замак былі зруйнаваныя.
Газы-Кермэн

Новыя турэцкія валадары ўзьвялі тут цьвердзь Газы-Кермэн (па-крымскататарску: Ğazı Kermen; па-асманску: غازى كرمان, Gazi Kirmân), што перакладаецца з турэцкай як «Дзявочая фартэцыя». Цьвердзь зьяўлялася перашкодай для казацкіх чаек, якія плылі ўніз па Дняпры.
У 1695 року пасьля працяглай аблогі фартэцыю здабылі казацкія палкі гетмана Івана Мазэпы. Даўняя запароская назва Бэрыслава — Таванская Пераправа.
Бэрыслаў
У 1775—1783 роках, па ўваходжаньні гэтых зямель у склад Расейскай імпэрыі, Казыкермэн быў цэнтрам Казыкермэнскага павету. У 1784 року на рэштках турэцкай фартэцыі быў закладзены Бэрыслаў.
Разьмешчаны пры пераправе на шляхі ў Крым, Бэрыслаў ў першай палове XIX стагодзьдзя зрабіўся значным перавалачным пунктам на Дняпры. Места набыла вялікае значэньне ў гандлі хлебам паміж Цэнтральнай Украінай і Крымам.
Ад 1919 року ў Бэрыславе замацавалася савецкая ўлада. З 26 жніўня 1941 па 13 сакавіка 1944 року места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
З 1991 року Бэрыслаў у складзе незалежнай Украіны.
Remove ads
Эканоміка
Бэрыслаў мае разьвітую прамысловасьць: мэханічны, масла-сырыробны заводы, прамкамбінат (вытворчасьць цэглы, дахоўкі і інш. будаўнічых матэрыялаў), харчкамбінат.
Турыстычная інфармацыя
Каля Бэрыслава знаходзяцца важныя аб’екты ўкраінскай культурнай спадчыны — Каменская Сеч, магіла кашавога атамана Косьці Гардзіенкі, Грыгорые-Бізюкоў манастыр ды рэшткі фартэцыі Цягін. У самім месьце захавалася драўляная Сьвята-Ўвядзенская царква (1725)
Насельніцтва
Колькасьць
1897 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2017 |
---|---|---|---|---|---|---|
12 149 | 10 507 | 14 587 | 16 337 | 17 523 | 15 455 | 12 720 |
Мова
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads