Валаўская Рудня
вёска ў Беларусі у складе Качышчанскага сельсавету Ельскага раёну From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валаўская Рудня — вёска ў Беларусі, на рацэ Батыўля. Уваходзіць у склад Качышчанскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 195 чал. (2004). Знаходзіцца за 28 км на паўднёвы захад ад Ельску, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Славечна (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 194 км ад Гомелю; аўтамабільнай дарозе Засінцы — Ельск.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню Валаўская Рудня згадваецца ў 1-й пал. XIX ст., каля сюды перасяліліся некалькі радзінаў зь вёскі Валаўск. Мясьціна ўваходзіла ў склад Скараднянскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні. Паводле вынікаў перапісу (1897) у вёсцы працаваў вадзяны млын.
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1897 — 27 двароў, 179 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1908 — 30 двароў, 105 жыхароў; 1917 — 319 жыхароў; 1924 — 78 двароў, 377 жыхароў; 1940 — 95 двароў, 525 жыхароў; 1959 — 251 жыхар (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 83 гаспадаркі, 195 жыхароў[1]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads