Васіль Гапееў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васі́ль Іва́навіч Гапе́еў (нар. 21 студзеня 1951 году ў вёсцы Волева ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці) — беларускі чыгуначны дзеяч, палітык і дыплямат.
Скончыў Беларускі інстытут інжынэраў чыгуначнага транспарту ў Гомелі (1977).
З 1977 году працаваў у Беларускай чыгунцы. Быў дзяжурным руху й начальнікам станцыі Менск—Паўднёвы (1977—1980), галоўным інжынэрам і начальнікам станцыі Сьцяпянка (1980—1983), начальнікам аддзелу ў Менскім упраўленьні Беларускай чыгункі (1983), інструктарам у аддзеле транспорту і сувязі Менскага абласнога камітэту КПБ (1983—1988), першым намесьнікам і начальнікам менскага ўпраўленьня Беларускай чыгункі (1988—2001).
5 сьнежня 2001 году быў прызначаны в.а. начальніка Беларускай чыгункі[1], а 6 лютага 2002 году — начальнікам[2]. На гэтай пасадзе заставаўся да 27 жніўня 2004 году, калі быў адстаўлены й прызначаны намесьнікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[3]. Адстаўлены з гэтай пасады быў 5 траўня 2006 году[4]. 4 жніўня 2006 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан[5], адстаўлены быў 22 студзеня 2010 году[6].
28 чэрвеня 1999 году й 20 студзеня 2001 году быў ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[7][8].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads