Вацлаў Емэлка
чэскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ва́цлаў Е́мэлка (па-чэску: Václav Jemelka; нар. 23 чэрвеня 1995 году) — чэскі футбаліст, абаронца клюбу «Вікторыя» і зборнай Чэхіі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Емэлка быў адным зь пяці гульцоў, якія перад сэзонам 2016—2017 гадоў былі пераведзеныя з дублю «Сыгмы» у асноўную каманду. У тым сэзоне клюб гуляў у другім дывізіёне, бо летась вылецеў з элітнага дывізіёну[3]. Дэбютаваў у Першай лізе 30 ліпеня 2017 году ў матчы супраць «Млада Болеслаў»[4]. Першым голам адзначыўся спрэчным чынам у матчы «Сыгмы» супраць праскай «Славіі» 10 верасьня 2017 году, аформіўшы гол рукой[5]. Лік той сустрэчы быў 1:1. Сэзон 2020—2021 гадоў пачаў на радзіме, але ў кастрычніку 2020 году на правах арэнды прыяднаўся да бэльгійскага «Аўд-Гэвэрлі» да канца сэзону[6]. У жніўні 2022 года Емэлка далучыўся да пльзенскай «Вікторыі», склаўшы трохгадовы кантракт[4][7]. Свой першы гол за каманду забіў у матчы зноў супраць «Млады Болеслаў», аформіўшы другі гол у пераможным матчы зь лікам 2:0 у кастрычніку 2022 году[8].
Міжнародная
11 лістапада 2020 году Емэлка дэбютаваў у складзе зборнай Чэхіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Нямеччыны[9]. Гулец мусіў быў згуляць на чэмпіянаце Эўропы 2020 году, але прапусьціў яго з прычыны траўмы[10].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads